Латвія рыхтуецца забараніць беларусам працаваць на аб’ектах сваёй крытычнай інфраструктуры

9 траўня, Позірк. Сейм Латвіі зацвердзіў у другім — прамежкавым — чытанні папраўкі ў закон аб нацыянальнай бяспецы, якія прадугледжваюць сярод іншага забарону для грамадзян Беларусі і Расіі працаўладкоўвацца на аб’ектах крытычнай інфраструктуры, паведамляе партал Delfi.
Папраўкі прадугледжваюць, што грамадзяне дзвюх краін не змогуць быць працаўладкаваныя або аказваць паслугі ў крытычнай інфраструктуры або ў асабліва значнай у еўрапейскім маштабе крытычнай інфраструктуры, калі аказанне паслуг уключае ў сябе доступ да інфармацыі або тэхналагічнага абсталявання, важных для яе функцыянавання.
Пры гэтым азначаецца, што беларусы і расіяне змогуць “выконваць работу ў крытычнай інфраструктуры <…> у парадку выключэння на падставе асобнага дазволу органа дзяржбяспекі”.
Згодна са змяненнямі, РФ або Беларусь, яе грамадзяне або юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў гэтых краінах, не могуць стаць уладальнікамі, кіруючымі асобамі або сапраўднымі бенефіцыярамі крытычнай інфраструктуры або “асабліва значнай у еўрапейскім маштабе інфраструктуры“. Таксама падданым будзе забаронена займаць пасады ў структурах кіравання ёй.
Таксама папраўкі прадугледжваюць, што ўласнік крытычнай інфраструктуры, сапраўдны выгадаатрымальнік або праваўладальнік “павінен быць лаяльны Латвіі і яе Канстытуцыі, пры гэтым яму забараняецца аказваць падтрымку, у тым ліку інфармацыйную, асобам або дзяржавам, якія пагражаюць тэрытарыяльнай непадзельнасці, суверэнітэту і незалежнасці або канстытуцыйнаму ладу дэмакратычных дзяржаў”.
Да крытычнай інфраструктуры законам аднесеныя аб’екты, сістэмы або іх часткі, істотныя для рэалізацыі важных грамадскіх функцый, а таксама аховы здароўя, забеспячэння бяспекі, эканамічнага або сацыяльнага дабрабыту людзей.
20 студзеня паведамлялася, што праект паправак падрыхтаваны Міністэрствам унутраных спраў Латвіі.
24 лютага 2022 года Расія пачала ваенную агрэсію супраць Украіны, падтрыманую беларускімі ўладамі.

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені Беларусь набыла тавараў на 212,4 млн долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Унёсак тэхналагічных кампаній у дэмакратыю, а не ў дыктатуры абавязкова акупіцца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка


