У Карэліцкім раёне ліквідуюць тарфяны пажар, МНС запэўнівае, што пагрозы для насельніцтва няма

10 траўня, Позірк. Пра працяг ліквідацыі тарфянога пажару ў Карэліцкім раёне (Гродзенская вобласць) паведаміла раніцай 10 траўня прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Напярэдадні відавочца паведаміў у МНС пра тое, што ля вёскі Скорычы (прыкладна за 10 км ад Карэлічаў, 20 км — ад Міра, 30 км — ад Навагрудка, 40 км — ад Стоўбцаў. — “Позірк”.) гарыць тарфяное поле, — гаворыцца ў паведамленні. На месцы пажару працуюць 5 адзінак тэхнікі МНС, 15 ратавальнікаў, а таксама трактар мясцовага сельгаспрадпрыемства”.
Паводле інфармацыі міністэрства, для “каардынацыі дзеянняў і аператыўнага рэагавання” абвешчаны “збор раённай камісіі па НС”. Пры гэтым сцвярджаецца, што “пагрозы жыццю і бяспецы насельніцтва няма”.
“Узгаранне лакалізаванае. Падраздзяленні МНС працягваюць працу на месцы да поўнай ліквідацыі”, — заяўляе ведамства.
У сутачнай зводцы МНС адзначана, што паведамленне пра тарфяны пажар паступіла 9 траўня ў 15:48. Яго лакалізавалі ў 21:00. Заяўлена, што на 6 гадзін раніцы 10 траўня “плошча, пройдзеная фронтам пажару”, склала 7 гектараў (параўнальна з дзесяццю футбольнымі палямі).
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15–17 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў вырас на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 2% гародніны менш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — кастрычніка прамвытворчасць скарацілася на 1,3%, год таму быў рост на 6,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку 2025 года сельгасвытворчасць знізілася на 0,1%, годам раней быў рост больш як на 3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

