Католікі Беларусі прымаюць абранне новага біскупа Рыма з надзеяй — кіраўнік ККББ Станеўскі

10 траўня, Позірк. Віншаванне з абраннем на Святы Пасад ад імя вернікаў і Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ) скіраваў папу рымскаму Льву XIV старшыня ККББ, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
“Гэта падзея глыбока кранальная для супольнасці каталіцкага касцёла і для ўсяго свету і мы, верныя каталіцкага касцёла ў Беларусі, прымаем абранне новага біскупа Рыма з вялікай радасцю, надзеяй і сыноўняй адданасцю, — цытуе беларускага іерарха партал catholic.by. — Касцёл у Беларусі заўсёды верна трываў побач з наступнікам святога Пятра, акружаючы кожнага Святога Айца пашанай і даверам”.
Пра тое, што беларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV, “Позірку” раней заявіў каталіцкі святар Раман (імя змененае з меркаванняў бяспекі).
“Мы пачулі ў першым прывітальным слове, якое ён кіруе да ўсіх католікаў: ён прагне перадаць Супакой Хрыстоў. А супакой будуецца не на мілітарных сілах, а на праўдзе і справядлівасці. І калі прыходзіць да ўлады Царквой Божай такі чалавек, які добра разумее праблемы і тое, што сацыяльнае вучэнне — гэта не палітыка, а прапаведаванне Евангелля, то ёсць надзея, што ён належным чынам выканае заданне, на якое яго ўскладае Пан Бог. І я малюся, каб ён як мага лепш мог выканаць гэтае заданне і сказаў, якія памылкі ёсць ў сучасным свеце, праз прызму Евангелля. І спадзяюся, што ён будзе дакладна абвяшчаць праўду і будаваць Царства Божае”, — адзначыў ксёндз.
69-гадовы кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост, які раней узначальваў дыкастэрыю Рымскай курыі па справах біскупаў, увечары 8 траўня быў абраны новым пантыфікам, узяўшы сабе імя Леў XIV.
У той жа дзень кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы папу з абраннем, адзначыла, што яго слова “можа стаць голасам падтрымкі” для беларускіх палітвязняў і іх сем’яў, а таксама голасам для “ўсіх, хто не страціў веры нават у самых цяжкіх умовах”.
Яе намеснік у АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выказаў спадзеў на тое, што Леў XIV стане голасам сумлення і падтрымкі для тых, хто верыць у праўду і свабоду. Палітык падкрэсліў, што абранне папы мае вялікае духоўнае значэнне для мільёнаў каталікоў, у тым ліку для каталіцкай супольнасці Беларусі, народ якой перажывае цяжкія часы: “Пераслед святароў, закрыццё храмаў, ціск на вернікаў і шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць мірных грамадзян — усе гэта патрабуе голасу маральнага аўтарытэту, здольнага выказаць салідарнасць з пакутлівым народам і абараніць фундаментальныя правы чалавека”.
Аляксандр Лукашэнка аператыўна запрасіў папу Льва XIV у Беларусь.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка