Улады прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем” дэ-юрэ ліквідаваную партыю БСДП (Грамада)

12 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 7 траўня прызнала “экстрэмісцкім фармаваннем” дэ-юрэ ліквідаваную Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), вынікае з абноўленага спісу на сайце МУС.
Датычнымі да дзейнасці “фарміравання” названыя старшыня партыі Ігар Барысаў і яго намеснік Ігар Маслоўскі.
Рэсурсамі “фарміравання” МУС лічыць сайт “За Свой Город”, телеграм-каналы “Вектор Новости”, “Сацыял-дэмакратычны канал”, “STOP LUKA (без цензуры)”, а таксама старонкі партыі ў “Інстаграме” і “Цік-Току”, старонкі “Активный Брест”, “Город Брест” у “Фэйсбуку”, асабістыя старонкі Барысава і Маслоўскага ў сацсетках .”Экстрэмісцкім” прызнаны нават лагатып партыі “ў выглядзе схематычнага малюнка ружы чырвонага колеру на белым фоне”.
Напрыканцы 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі”. У лютым 2023-га ён падпісаў закон, які пастрожыў патрабаванні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсці працэдуру перарэгістрацыі.
У выніку ўлетку і ўвосень 2023 года было скасавана 12 палітычных сіл — Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная Партыя партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Беларуская аграрная партыя (самаліквідавалася).
У краіне засталося чатыры праўладныя партыі — “Белая Русь”, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
БСДП (Грамада) зрабіла спробу перарэгістравацца, але беспаспяхова. 5 верасня 2023 года Вярхоўны суд адхіліў скаргу партыі на адмову Міністэрства юстыцыі яе перарэгістраваць, а 20 верасьня ліквідаваў яе.
8 студзеня 2024 года партыя была выключаная з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Прылічаная да “экстрэмісцкай” дзейнасць пераследуецца ўладамі ў крымінальным парадку. Гэта адзін з актыўных інструментаў палітычных рэпрэсій.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” цяпер 285 пазіцый.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка