Улады прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем” дэ-юрэ ліквідаваную партыю БСДП (Грамада)

12 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 7 траўня прызнала “экстрэмісцкім фармаваннем” дэ-юрэ ліквідаваную Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), вынікае з абноўленага спісу на сайце МУС.
Датычнымі да дзейнасці “фарміравання” названыя старшыня партыі Ігар Барысаў і яго намеснік Ігар Маслоўскі.
Рэсурсамі “фарміравання” МУС лічыць сайт “За Свой Город”, телеграм-каналы “Вектор Новости”, “Сацыял-дэмакратычны канал”, “STOP LUKA (без цензуры)”, а таксама старонкі партыі ў “Інстаграме” і “Цік-Току”, старонкі “Активный Брест”, “Город Брест” у “Фэйсбуку”, асабістыя старонкі Барысава і Маслоўскага ў сацсетках .”Экстрэмісцкім” прызнаны нават лагатып партыі “ў выглядзе схематычнага малюнка ружы чырвонага колеру на белым фоне”.
Напрыканцы 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі”. У лютым 2023-га ён падпісаў закон, які пастрожыў патрабаванні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсці працэдуру перарэгістрацыі.
У выніку ўлетку і ўвосень 2023 года было ліквідавана 12 палітычных сіл — Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная Партыя партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Беларуская аграрная партыя (самаліквідавалася).
У краіне засталося чатыры праўладныя партыі — “Белая Русь”, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.
БСДП (Грамада) зрабіла спробу перарэгістравацца, але беспаспяхова. 5 верасня 2023 года Вярхоўны суд адхіліў скаргу партыі на адмову Міністэрства юстыцыі яе перарэгістраваць, а 20 верасня ліквідаваў яе.
8 студзеня 2024 года партыя была выключаная з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Прылічаная да “экстрэмісцкай” дзейнасць пераследуецца ўладамі ў крымінальным парадку. Гэта адзін з актыўных інструментаў палітычных рэпрэсій.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” цяпер 285 пазіцый.

- Навіны Германіі, ПалітыкаБундэстаг адхіліў праект альтэрнатыўнай рэзалюцыі аб палітыцы ўрада ў сферы правоў чалавека са згадваннем БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ трэцім квартале грузінскія ўлады выслалі 15 беларускіх грамадзян, з пачатку 2026 года — 39 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

