Кубракоў паскардзіўся кіраўніку Інтэрпола, што падтрымка Мінска з боку арганізацыі “шэрагам краін тармозіцца”
13 траўня, Позірк. Стасункі з Інтэрполам “выключна важныя для Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі”, — заявіў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў на сустрэчы з прэзідэнтам арганізацыі Ахмедам Насерам аль-Раісі падчас Сусветнага паліцэйскага саміту ў Дубаі 13 траўня.
“МУС Беларусі, як адказны і актыўны члена арганізацыі, адкрыты да ўсіх тэм і ідэй, што спрыяюць нашаму сумеснаму развіццю, — цытуе Кубракова прэс-служба МУС. — Гатовыя актыўна працаваць над новымі праектамі і ініцыятывамі. Упэўненыя, што наша супрацоўніцтва можа дасягнуць новых вышынь, калі будзем працягваць абменьвацца вопытам і знаходзіць кропкі судакранання. Давайце разам будаваць будучыню, поўную поспехаў і магчымасцяў”.
Кубракоў падзякаваў прэзідэнту Інтэрпола “за падтрымку Беларусі і ў цэлым за развіццё паліцэйскай супольнасці”, нягледзячы на тое, што “шэрагам краін гэты працэс тармозіцца”.
Акцэнт у размове быў зроблены на працы па супрацьдзеянні нарказлачынствам і пошуку асоб, што знаходзяцца ў міжнародным вышуку, адзначае МУС.
Адзначыўшы актыўнае ўзаемадзеянне з Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі, міністр падкрэсліў поспехі ў аператыўным супрацоўніцтве па барацьбе з цяжкімі злачынствамі, у тым ліку тэрарызмам, наркатрафікам і кіберзлачыннасцю.
Паводле міністра, Мінск гатовы падтрымліваць міжнародныя ініцыятывы ў барацьбе са злачыннасцю і распрацоўваць сумесныя праекты з іншымі дзяржавамі, а таксама працягваць актыўнае супрацоўніцтва і абмен досведам дзеля забеспячэння бяспекі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.
У сваю чаргу кіраўнік Інтэрпола адзначыў, што ў яго “вельмі добрыя сувязі з Беларуссю, кожны візіт у якую пакідае незабыўныя ўражанні”: “Асабліва каштоўна, што вашы супрацоўнікі, нават нягледзячы на пэўныя палітычныя моманты, нязменна працягваюць працу ў нашым накірунку”.
У Інтэрпол уваходзяць амаль усе краіны свету, акрамя Паўночнай Карэі, Туркменістана, Таджыкістана, Бутана, Кірыбаці, Мікранезіі, Палаў, Самоа, Сан-Марына, Саламонавых астравоў, Тувалу, Вануату і Ватыкана.
Нацыянальнае бюро Інтэрпола ў Беларусі з’яўляецца структурным падраздзяленнем МУС.
Беларускія ўлады спрабавалі выкарыстаць міжнародную паліцыю для затрымання беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, аднак у Інтэрполе палічылі немагчымым выкарыстоўваць свае каналы для міжнароднага вышуку былога кандыдата на пасаду прэзідэнта.
Пры гэтым Мінск працягвае спробы экстрадыцыі з-за мяжы асобаў, якіх пераследуюць на радзіме па палітычных матывах, праз Інтэрпол.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства