Беларусь і Зімбабвэ падпісалі дарожную карту стратэгічнага супрацоўніцтва на 2026–2030 гады
14 траўня, Позірк. Дарожная карта стратэгічнага двухбаковага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026–2030 гады падпісана па выніках перамоў Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы.
Перамовы прайшлі 14 траўня ў Мінску, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Бакі абмеркавалі стан узаемнага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі існуючых і перспектывы новых праектаў, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.
“Мы вельмі высока цэнім сяброўства з вашай краінай, вашым народам. Нас аб’ядноўвае агульнасць падыходаў да фарміравання справядлівага светапарадку, заснаванага на суверэннай роўнасці ўсіх дзяржаў, шматбаковасці, павазе Статута ААН і міжнароднага права”, — сказаў Лукашэнка на сустрэчы.
Ён назваў супрацоўніцтва з Зімбабвэ “новым стандартам у працы з краінамі Афрыкі”, падкрэсліўшы, што на яго прыкладзе “іншыя краіны афрыканскага кантынента бачаць, што эксплуатацыі і дыктату Захаду і транснацыянальных карпарацый ёсць рэальная альтэрнатыва”.
Лукашэнка заявіў, што з 2023 года адносіны краін развіваюцца: створана сумесная камісія, наладжаны прамы дыялог паміж профільнымі міністэрствамі і кампаніямі, пашыраюцца гуманітарныя і культурныя кантакты паміж Беларуссю і Зімбабвэ.
Паводле яго слоў, сумесная праграма механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ дазволіла павялічыць збор пшаніцы ў гэтай краіне больш чым у тры разы.
Лукашэнка паведаміў, што больш за 60 студэнтаў з Зімбабвэ навучаюцца ў беларускіх ВНУ.
Заяўляецца аб далейшай рэалізацыі дамоўленасцяў аб узаемных пастаўках прадуктаў харчавання (сухое малако, сокі, садавіна і інш.), супрацоўніцтве ў галінах аховы здароўя і паставак лекавых сродкаў, навукі і тэхналогій.
“У нас, вядома ж, ёсць і пытанні, якія перашкаджаюць нам прасоўвацца тымі тэмпамі, якімі мы б хацелі, наперад і выйсці да 2030 года на ўстойлівы ўзаемны тавараабарот, які набліжаецца да 100 млн. долараў. Трэба знайсці развязкі па гэтых пытаннях. Яны ёсць. Таму мы з вамі і вядзем гэтыя перамовы”, — сказаў Лукашэнка. Пра якія праблемы ідзе гаворка, ён не ўдакладніў.
Мнангагва прыбыў у Беларусь з дзяржаўным візітам пасля ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Перамогі ў Маскве. Ён наведвае Беларусь у адказ на візіт Лукашэнкі ў Зімбабвэ ў 2023 годзе.
7 траўня стала вядома, што Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з Зімбабвэ аб скасаванні віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў. Мяркуючы з усяго, дакумент будзе падпісаны падчас візіту прэзідэнта Зімбабвэ.
15 красавіка міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, які знаходзіўся з працоўным візітам у Зімбабвэ, сустрэўся з Мнангагвам. Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, “бакі абмеркавалі прыярытэты двухбаковай супрацы, уключаючы рэалізацыю трэцяй фазы праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ з выкарыстаннем беларускай тэхнікі”.
Тады ж Мнангагву “быў перададзены асабісты ліст” ад Лукашэнкі з афіцыйным запрашэннем наведаць краіну ў траўні. Кіраўнік Зімбабвэ “з удзячнасцю прыняў прапанову, пацвердзіўшы гатоўнасць да візіту”, паведаміў тады МЗС.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных даных па двухбаковым тавараабароце няма. Па выніках 2022 года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн долараў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн.
Лукашэнка наведваў Зімбабвэ з 30 студзеня па 1 лютага 2023 года. У красавіку таго ж года са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва.
У ліпені 2024 года яна зноў была ў Беларусі з візітам, на сустрэчы з ёй Лукашэнка заявіў, што чакае візіту ў Мінск прэзідэнта.
Летась Беларусь двойчы накіроўвала ў Зімбабвэ гуманітарную дапамогу для пераадолення наступстваў засухі.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісяляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка