На мяжы з Латвіяй знойдзена цела чарговага мігранта
14 траўня, Позірк. Аб выяўленні 13 траўня на мяжы з Латвіяй цела чарговага нелегальнага мігранта паведамляюць Следчы камітэт (СК) і Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК).
Паводле звестак СК, іншаземец знойдзены ў Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць) у спальным мяшку.
“Падчас агляду ўстаноўлена, што на целе мужчыны маюцца цялесныя пашкоджанні: ранкі, драпіны і сінякі, у тым ліку на твары. Зыходзячы з дакументаў, якія былі выяўленыя, загінулы, як мяркуецца, з’яўляецца грамадзянінам Афганістана”, — заявілі ў ведамстве, дадаўшы, што “для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза”.
ДПК у сваю чаргу адзначыў, што гэта другі выпадак смерці мігранта на беларуска-латвійскай мяжы з пачатку месяца, аб папярэднім паведамлялася 6 траўня. З пачатку 2025 года, паводле сцвярджэння ведамства, “міграцыйная палітыка Латвіі забіла 4 чалавекі, а з 2021 года — 29”.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты аказваюцца на мяжы з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў грузаперавозкі знізіліся амаль на 3% у гадавым выражэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


