У Гомельскай вобласці 16 снежня праводзіцца праверка сірэн

16 снежня, Позірк. “Штомесячная тэхнічная праверка электрасірэннага абсталявання з запускам электрасірэн” праходзіць 16 снежня ў Гомельскай вобласці, вынікае з паведамлення абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Дакладны час не пазначаны.
Міністэрства традыцыйна паведаміла, што гэта “планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва”.
Хаця гаворыцца пра штомесячны характар праверкі гэтай сістэмы ў Гомельскай вобласці, варта адзначыць, што ў лістападзе пра яе правядзенне не паведамлялася. Папярэднія праходзілі 14–16 кастрычніка, 18 верасня, 21 жніўня, 17 ліпеня, 19 чэрвеня, 20 сакавіка і 30 студзеня.
Часцей за ўсё сістэму апавяшчэння правяраюць у Брэсцкай вобласці, якая мяжуе з Украінай і Польшчай. У 2025 годзе гэта адбывалася 9 снежня, 25 і 11 лістапада, 28 і 14 кастрычніка, 23 і 9 верасня, 12 жніўня, 21 і 8 ліпеня, 30 і 10 чэрвеня, 27 траўня, 22 і 8 красавіка.
У Віцебскай вобласці праверкі праходзілі 2 снежня і 17 чэрвеня, у Гродзенскай — 25 верасня, у Мінскай — 10 верасня, 13 жніўня, 11 чэрвеня і 16 красавіка, у Магілёўскай — 18 верасня, у самім Магілёве сістэма тэставалася 15–17 красавіка.
13 сакавіка планавая праверка сістэмы апавяшчэння прайшла па ўсёй Беларусі.
Такім чынам, часцей за ўсё праверкі праводзяцца ў абласцях, якія мяжуюць з Украінай, куды раней урываліся беспілотныя лятучыя апараты, што, меркавана, належаць Расіі.
У Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дронаў на будынкі (у тым ліку ў Мінску), аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма апавяшчэння, няма.
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэм апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



