55-гадовы грамадзянін Украіны Бандарэнка асуджаны на 1,5 года зняволення за абразу Лукашэнкі

16 траўня, Позірк. Суд у Бабруйску (Магілёўская вобласць) прыгаварыў да 1,5 года пазбаўлення волі грамадзяніна Украіны, 55-гадовага палітвязня Юрыя Бандарэнку, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Мужчына прызнаны вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).
Яго затрымалі 5 траўня 2024 года. Прыгавор, паводле звестак праваабаронцаў, вынес 10 ліпеня 2024 года суддзя Андрэй Літвін.
Адзначаецца, што ўраджэнец Крапіўніцкага Бандарэнка напярэдадні затрымання “каля крамы “Транзіт” [у Бабруйску] выказаўся ў непрыстойнай форме пра Лукашэнку ў прысутнасці іншых грамадзян”.
Паводле версіі абвінавачвання, матывам украінца стала “падтрымка ідэй сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады Рэспублікі Беларусь і адкрытае праяўленне непрыязнасці да яе”.
Сцвярджаецца, што адзін з відавочцаў “звярнуўся ў міліцыю і нават прадставіў фатаграфію машыны, на якой Юрый Бандарэнка з’ехаў са сваім таварышам”. На наступны дзень яго затрымалі.
“На судзе Бандарэнка прызнаў віну. На пасяджэнні дапыталі сведку, які і данёс на ўкраінца. Варта адзначыць, што Юрыя асудзілі фактычна толькі на падставе даносу. У якасці доказаў віны Юрыя сталі звесткі і запіс тэлефоннага званка ў міліцыю бабруйчаніна, відэазапіс з крамы “Транзіт”, які толькі пацвярджае знаходжанне Юрыя Бандарэнкі каля гэтай крамы, фатаграфія машыны Бандарэнкі, на якой ён з’ехаў, з тэлефона даносчыка. Аўдыё- і відэазапісаў, якія б пацвярджалі выказванні ўкраінца з абразамі, у матэрыялах справы няма”, — падкрэсліваюць праваабаронцы.
Паводле даных “Вясны”, на 27 студзеня 2024 года сярод палітвязняў у Беларусі было 36 грамадзян замежных дзяржаў.
Паводле “экстрэмісцкіх” артыкулаў у Беларусі затрымана 12 грамадзян Украіны, заявіў амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім 16 лістапада 2024 года на III Форуме Астрожскіх у Кіеве.
Паводле яго слоў, Мінск звычайна не паведамляе Кіеву пра затрыманне грамадзян Украіны. “Яны могуць трапіць у спісы нашай амбасады толькі ў тым выпадку, калі самі пажадаюць, або сваякі паведамяць. Часам мы бярэм інфармацыю ў праваабарончых арганізацый”, — сказаў спецамбасадар.
Акрамя таго, паводле яго слоў, часта ўкраінцы, якія даўно жывуць у Беларусі, маюць там сем’і, у выпадку затрымання самі не жадаюць звяртацца да ўкраінскіх уладаў па дапамогу, у тым ліку з меркаванняў бяспекі родных.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБольшасць грамадзян Румыніі, якія галасавалі ў Беларусі, выбралі праеўрапейскага кандыдата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошнюю анамальна халодную ноч на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВіцебская вобласць з'яўляецца аўтсайдарам па большасці сацыяльна-эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі пабудавана на 5,7% больш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+