Нарвегія натхняе беларусаў, што змагаюцца за дэмакратыю — Ціханоўская

17 траўня, Позірк. “Непахісная прыхільнасць” Нарвегіі “дэмакратыі, правам чалавека і свабодзе” натхняе беларусаў і ўсіх, хто “змагаецца за гэтыя каштоўнасці па ўсім свеце”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 17 траўня “дарагіх нарвежскіх сяброў” з Днём Канстытуцыі.
“Дзякуй за вашу нязменную салідарнасць!” — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, дадаўшы па-нарвежску “Gratulerer med dagen, Norge!” (з нарв. “Віншуем са святам, Нарвегія!”).
Сёлета ў сакавіку Кансерватыўная партыя Нарвегіі (Høyre) узнагародзіла Ціханоўскую прэміяй імя Сьюра Ліндэбрэке ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека.
Палітык неаднаразова наведвала Нарвегію, у апошні раз — у кастрычніку 2024 года. Выступаючы ў Стортынгу (парламенце), Ціханоўская заклікала змагацца за беларускіх палітвязняў, а на сустрэчы з кіраўніком МЗС Эспенам Бартам Эйдэ абмеркавала супрацу ў рамках Паўночна-Балтыйскай васьмёркі.
Раніцай 17 траўня Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні народу Нарвегіі выказаў спадзеў на тое, што “сапраўдны росквіт” у развіцці партнёрства Мінска і Осла “яшчэ наперадзе”, а таксама ўпэўненасць у тым, што бакі знойдуць магчымасць “вярнуцца да паўнавартаснага дыялога на карысць абедзвюх дзяржаў”, нягледзячы на ”штучныя бар’еры, беспадстаўна створаныя сучаснымі палітыкамі”.
Улады Нарвегіі паслядоўна не прызнаюць Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі і падтрымліваюць беларускі дэмакратычны рух. Гэтая скандынаўская дзяржава не ўваходзіць у Еўрапейскі саюз, але з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю і шчыльна звязаная з ЕС у палітычным і эканамічным плане. Осла неаднаразова далучаўся да санкцый, уведзеных ЕС у дачыненні да рэжыму ў Мінску.
Нарвегія стала першай дзяржавай, якая зрабіла ўнёсак — 10 млн нарвежскіх крон (850 тыс. еўра) — у заснаваны дэмакратычнымі сіламі Беларусі Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітвязням.
Раней урад Беларусі ўнёс Нарвегію ў спіс “недружалюбных дзяржаў”, у дачыненні да якіх час ад часу ўводзяцца абмежавальныя меры — як правіла, у адказ на ўвядзенне новых санкцый. У той жа час гэтая скандынаўская дзяржава ўключаная ў “пашыраны пералік” краін Еўропы, грамадзянам якіх да канца 2025 года дазволена наведваць Беларусь без візы.


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

