Праваабаронцы заклікалі сусветную супольнасць спрыяць вызваленню палітвязняў

21 траўня, Позірк. На фоне цяперашняй сітуацыі ў свеце лёс беларускіх палітычных вязняў можа канчаткова знікнуць з поля зроку, непакой ў сувязі з гэтым праваабарончыя арганізацыі Беларусі выказалі 21 траўня ў сумесным маніфесце з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі.
Падпісанты дакумента віталі распачаты ў 2024 годзе працэс вызвалення палітзняволеных і заклікалі ўлады ў Мінску яго працягнуць, а дэмакратычных палітыкаў — выкарыстоўваць усе магчымыя інструменты і механізмы, каб садзейнічаць вызваленню, у тым ліку шляхам дыпламатычных ініцыятыў і гуманітарных перамоў.
“Вызваленне палітычных зняволеных — гэта не толькі пытанне справядлівасці, але і праява чалавечнасці. Для вызваленых гэта азначае канец невыказных пакутаў, вяртанне да родных — а ў некаторых выпадках нават выратаванне ад смерці, якая пагражае ў зняволенні”, — гаворыцца ў маніфесце.
На сакавік 2025 года, адзначылі падпісанты дакумента, больш за 2.600 палітвязняў цалкам адбыла тэрміны і выйшла на волю; у зняволенні з палітычных матываў застаецца каля 1.200 чалавек, некаторыя — “ужо пяць гадоў”. Сама меней восем чалавек памерла ў зняволенні “праз бесчалавечныя ўмовы”. Звыш 200 вязняў адносіцца да ўразлівых груп, дзясяткі знаходзяцца ў крытычным стане.
Некаторыя зняволеныя больш за два гады не маюць сувязі з роднымі і адвакатамі; медыцынская дапамога часта не аказваецца нават у экстраных выпадках; у дзясятках выпадкаў тэрміны зняволення былі адвольна падоўжаныя, гаворыцца ў маніфесце. Кожны дзень у няволі прадстаўляе непасрэдную пагрозу жыццю і здароўю зняволеных, падкрэслілі падпісанты дакумента.
Праваабаронцы адзначылі, што з 2024 года “памілавана 300 палітвязняў”. На думку падпісантаў, наспеў час “разгледзець і паслядоўна задзейнічаць усе даступныя шляхі, якія садзейнічаюць іх вызваленню, уключаючы гуманітарныя перагаворы і дыпламатычныя ініцыятывы”.
“Для далейшага прасоўвання гэтага працэсу неабходная актыўная падтрымка міжнароднай дэмакратычнай грамадскасці, медыя і палітыкаў”, — падкрэслілі падпісанты маніфеста. Яны адзначылі, што ў Беларусі нават сярод прыхільнікаў дзейнай улады “пераважае меркаванне пра магчымасць вызвалення асуджаных з палітычных матываў”.
“Мы перакананыя, што вызваленне ўсіх палітычных зняволеных не толькі магчымае, але і абсалютна неабходнае. Гэта не толькі гуманітарны абавязак, але і важны крок да пераадолення глыбокага крызісу, які працягваецца ў Беларусі”, — гаворыцца ў дакуменце.
Праваабаронцы заклікалі “беларускія ўлады працягнуць і пашырыць працэс вызвалення, спыніць меры дыскрымінацыі палітычных зняволеных у месцах зняволення, у прыватнасці ў адказ на захады па адвакатаванні іх вызвалення, і забяспечыць шырокі доступ міжнародных назіральнікаў да зняволеных”.
Вызваленне палітвязняў “не мае ставіцца ў залежнасць ад выканання прыніжальных умоў, а, наадварот, мусіць суправаджацца аднаўленнем іх правоў і не павінна суправаджацца працягам рэпрэсій з палітычных матываў”.
Падпісанты дакумента заклікалі дэмакратычныя ўрады зрабіць вызваленне палітвязняў прыярытэтам, узаемадзейнічаць з беларускімі ўладамі па гуманітарных пытаннях, звязаных з іх вызваленнем, і выкарыстоўваць усе магчымыя дыпламатычныя і гуманітарныя меры для дасягнення гэтай мэты.
Адзначаецца, што ў адвакатыўнай і інфармацыйнай дзейнасці важна “дзейнічаць адказна і пазбягаць крокаў, якія могуць пагоршыць становішча” палітвязняў.
“Наспеў час для паслядоўных крокаў, якія прывядуць да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі”, — падкрэслілі праваабаронцы, заклікаўшы падпісаць маніфест на спецыяльным сайце.
Маніфест ужо падпісалі Асацыяцыя сваякоў і былых палітвязняў FreeBelarusPrisoners, “Фонд 21 траўня”, праваабарончы цэнтр “Вясна”, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларускі ПЭН, Human Constanta, Respect-Protect-Fulfill, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Lawtrend, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, politzek.me, “Урачы за праўду і справядлівасць”, TaskforceBelarus, Free Belarus Center.
Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі заснаваны праваабарончым рухам і адзначаецца 21 траўня. Менавіта ў гэты дзень у 2021 годзе палітвязень актывіст Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі №17 (Магілёўская вобласць) пры загадкавых абставінах.
На 21 траўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.183 чалавекі, аднак людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій у той ці іншай форме, нашмат больш.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ Чырвонай кнігі Беларусі сёлета выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унеслі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе на дарогах пацярпела 3,8 тыс. дзікіх жывёл, трэба рэгуляваць іх колькасць — навуковец НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную ад пачатку года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка