У Літве затрыманы беларус, які перавозіў партыю кантрабандных цыгарэт на 170 тыс. еўра

26 лістапада, Позірк. 65 каробак з 32,5 тыс. пачкаў цыгарэт без акцызных марак выяўленыя ў мікрааўтобусе, якім кіраваў 45-гадовы грамадзянін Беларусі, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Кошт тытунёвай прадукцыі складае амаль 170 тыс. еўра.
Адзначаецца, што мікрааўтобус быў спынены супрацоўнікамі САДМ у Пасвальскім раёне.
Падчас праверкі мікрааўтобуса кіроўцу была выкліканая хуткая дапамога “ў сувязі з падвышаным ціскам”, гаворыцца ў паведамленні, у медработнікаў “атрымалася аператыўна стабілізаваць стан здароўя замежніка”.
Памежная служба мяркуе, што цыгарэты з’яўляюцца падробленымі. Распачатае дасудовае расследаванне па факце “незаконнай рэалізацыі акцызных тавараў”. Беларус затрыманы, паведамляецца, што за ўчыненае ім злачынства “прадугледжаны штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да 8 гадоў”.
Паводле даных САДМ, сёлета ў Літве затрымана 4 млн 116 тыс. 125 пачкаў кантрабандных цыгарэт. Гэта ў тры разы больш, чым за ўвесь 2024 год (1 млн 386 тыс.714 пачкаў).
Кошт нелегальных цыгарэт, канфіскаваных у Літве з пачатку года, перавышае 21,3 млн еўра.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



