Мінск 13:47

Мытня Латвіі выявіла ў вагоне з рудой на мяжы з Беларуссю 100 тыс. кантрабандных цыгарэт

Фота: мытня Латвіі

22 верасня, Позірк. 100 тыс. кантрабандных цыгарэт выяўлена ў вагоне з рудой на мяжы з Беларуссю, паведаміла 22 верасня Мытнае ўпраўленне Дзяржаўнай службы даходаў Латвіі.

Скрыні з 5 тыс. пачакаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі знаходзіліся пад пластом руды. Нелегальны груз быў выяўлены падчас агляду цягніка 20 верасня на мытні чыгуначнага пункта пропуску Індра (з боку Беларусі — Бігасава).

Паводле даных ведамства, сума нявыплачаных падаткаў складае больш за 29,9 тыс. еўра.

Паведамляецца, што матэрыялы справы “паводле прыкмет злачынства — кантрабанды тытунёвых вырабаў у значным памеры” — перададзеныя падатковай і мытнай паліцыі для прыняцця рашэння, ці распачынаць крымінальны працэс.

Падзяліцца: