Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 22 верасня

22 верасня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс долара знізіўся да 3,0151 рубля (-0,23%; -0,0071), еўра — да 3,4493 (-0,31%; -0,0106), юаня — да 4,5061 за 10 (-0,29%; -0,0131),
Расійскі рубель падаражэў да 3,5986 за 100 (+0,14%; +0,0051).
На мінулым тыдні (14–18 верасня) курс долара знізіўся на 0,15% (з 3,028 да 3,0234 рубля), юаня — на 0,25% (з 4,5304 да 4,5191 за 10), еўра — на 1,2% (з 3,5097 да 3,4676), расійскага рубля — на 0,34% (з 3,608 да 3,5957 за 100).
У студзені — жніўні 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 4,72% (з 2,9027 да 3,0396 рубля). Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз, гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР.
На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 9,43% (з 78,2267 да 85,6007 рубля), і Украіна — 5,10% (з 42,3878 да 44,5505 грыўны). Менш вырасла афіцыйная каціроўка долара ў Малдове — на 2,93%, Латвіі, Літве, Эстоніі (уваходзяць у зону еўра) — на 1,33%, Таджыкістане — на 0,07% і Кыргызстане — на 0,04%.
Не змяніліся курсы ў Азербайджане (дынаміка адсутнічае з 7 сакавіка 2018 года; курс зафіксаваны на адзнацы 1,7 маната) і Туркменістане (дынаміка адсутнічае з 1 студзеня 2015 года; 3,5 маната).
Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 1,86% (з 12.025,33 да 11.801,23 сума), Грузіі — на 3,06% (з 2,6951 да 2,6125 лары), Арменіі — на 4,43% (з 381,36 да 364,47 драма) і Казахстане — на 7,52% (з 502,57 да 464,77 тэнге).


- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
