У ноч на 22 верасня аэрапорт Вільнюса не працаваў больш за тры гадзіны праз паветраныя шары з Беларусі

22 верасня, Позірк. У ноч на 22 верасня аэрапорт Вільнюса не працаваў больш за тры гадзіны праз паветраныя шары з Беларусі, вынікае з паведамлення прэс-службы галоўнага літоўскага авіятранспартнага вузла.
Паводле інфармацыі аэрапорта, абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы былі ўведзеныя 21 верасня ў 23:25 — у сувязі з “гібрыднай атакай, здзейсненай Беларуссю супраць Літвы, грамадзянскай авіяцыі і насельніцтва”. “У небяспечных для авіяцыі зонах былі зафіксаваныя навігацыйныя знакі, характэрныя для паветраных шароў”, — тлумачыцца ў паведамленні.
Аэрапорт аднавіў працу 22 верасня ў 2:40, калі абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы былі скасаваныя.
У папярэдні раз праца аэрапорта з гэтай жа прычыны прыпынялася ў ноч на 8 чэрвеня, да таго — 13 траўня, а 20 траўня — праз аб’ект, сігнатура якога была характэрная для дрона. Агулам ад пачатку 2026 года аэрапорт закрываўся больш за дзясятак разоў праз аб’екты, што ляцелі з боку Беларусі.
Уварванне шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі ў Літву ўвосень і на пачатку снежня 2025 года стала прычынай неаднаразовага закрыцця вільнюскага аэрапорта, што месціцца непадалёк ад мяжы.
Летась 9 снежня ўрад Літвы абвясціў экстрэмальную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню праз “гібрыдную атаку Беларусі”. Рашэнне было прынятае “ў сувязі з працяглай пагрозай нацыянальнай бяспецы дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) навакольнага асяроддзя, якая ствараецца тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду”.
У спробе прымусіць Мінск паўплываць на сітуацыю Літва з 29 кастрычніка па 19 лістапада 2025 года закрывала мяжу з Беларуссю. Памежныя пераходы аднавілі працу 20 лістапада. За тры тыдні, пакуль яны былі закрытыя, рэжым Аляксандра Лукашэнкі паспеў пастрожыць правілы знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, з-за чаго ў краіне затрымалася больш за 1 тыс. фур. Працэс іх вывазу пачаўся толькі сёлета 23 сакавіка.
Спыненне ўварвання аэрастатаў з кантрабандай названае ўладамі Літвы адной з умоў пачатку дыялогу з Мінскам на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Такога дыялогу патрабуе ад Вільнюса рэжым Лукашэнкі.
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



