У 2025 годзе сярод несезонных харчовых тавараў патаннелі толькі рыс, манка і аліўкавы алей

26 лістапада, Позірк. За 10 месяцаў 2025 года сярод несезонных харчовых тавараў патаннелі толькі рыс (на 13,22%), манныя крупы (на 1,20%) і аліўкавы алей (на 6,36%), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Белстата.
У першай пяцёрцы па падаражэнні какава-парашок (+70,17%), натуральная молатая кава (+33,52%), салёны селядзец (+26,64%), растваральны какава-напой (+26,41%) і шакалад (+25,35%).
Сярод сезонных харчовых тавараў найбольш выраслі цэны на яблыкі (+56,56%), зеляніну (+10,02%), цытрусавыя (+9,54%), авакада (+5,92%) і бульбу (+4,75%).
Агулам харчовыя тавары, безалкагольныя і алкагольныя напоі, тытунёвыя вырабы падаражэлі на 7,72% пры агульным росце спажывецкіх цэн на 6,09%. Асобна прадукты харчавання і безалкагольныя напоі выраслі ў цане на 7,75%.
Нехарчовыя тавары падаражэлі ў сярэднім на 2,77%. У пяцёрцы лідараў: штодзённыя газеты (+16,78%), штотыднёвыя газеты (+16,46%), глебагрунт (+15,70%), штомесячныя часопісы (+15,69%) і цэмент (+14,40%).
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПаводле прагнозаў цэнтра эпідэміялогіі, уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку на грып, у Беларусі чакаецца ў студзені — пачатку лютага 2027 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



