Спікер КР Мельнікава магла быць завербаваная вайсковай выведкай Беларусі — СМІ (дапоўнена)

23 траўня, Позірк. Зніклая былы спікер Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава магла быць завербаваная вайсковай разведкай Беларусі, агент спецслужбы “суправаджаў яе на Кубу і Шры-Ланку, дзе яна праводзіла адпачынак”, паведамляецца ў трэцяй частцы расследавання польскага выдання Polityka.
Як адзначае выданне, “журналісты Беларускага расследвальніцкага цэнтра высветлілі, што ў жніўні 2023 года нехта набыў білет на імя Анжалікі, выкарыстоўваючы даныя яе беларускага пашпарта. Гэта быў білет расійскай авіякампаніі Nord Wind па маршруце Масква – Варадэра (курортны горад на Кубе. — “Позірк“.) – Масква!” “Які ў гэтым быў сэнс, калі Мельнікава жыла ў Варшаве, якая не мела авіяспалучэння з расійскай сталіцай?” — задаюцца пытаннем аўтары расследавання.
Акрамя таго, “выявілася, што разам з білетам для Мельнікавай быў забраніраваны і набыты білет на імя чалавека з беларускім пашпартам — Аляксея Гардзеева”.
Расследвальнікі адзначаюць, што ў супрацоўніцтве з парталам The Insider ім удалося высетліць, што “Аляксей Гардзееў — гэта супрацоўнік беларускай разведкі. Яму 32 гады, яго сапраўднае імя — Аляксей Вітальевіч Лабееў”.
Пры гэтым, адзначае выданне, Мельнікава не скарысталася білетам, а прыбыла на Кубу іншым рэйсам, у той час як Лабееў прыляцеў рэйсам Nord Wind разам з Аксанай Саўчанка, маці Мельнікавай.
Выданне падае некаторыя звесткі з біяграфіі Лабеева, бацька якога, паводле расследвальнікаў, таксама быў звязаны са спецслужбамі, служыў ў беларускай вайсковай выведцы ГРУ. Лабееў жанаты з Марынай Лабеевай, у дзявоцтве Міхнавец.
Наступная сустрэча Мельнікавай і Лабеева, паводле расследвальнікаў, адбылася ў студзені 2024 года на Шры-Ланцы, пра што ўжо паведамлялася ў папярэдніх частках расследавання Polityka.
На Шры-Ланку яна вылецела і з Лондана пасля свайго знікнення сёлета ў лютым, адкуль накіравалася ў ААЭ, якія, паводле даных расследвальнікаў, таксама пакінула, і цяпер месцазнаходжанне Мельнікавай невядомае.
Пра тое, што Анжэліка Мельнікава, пра знікненне якой было заяўлена ў канцы сакавіка, вылецела са Шры-Ланкі ў Дубай 7 сакавіка разам з дочкамі, сцвярджалася ў другой частцы расследавання The Insider і Polityka ад 10 траўня, а пра тое, што 26 лютага яна вылецела з Варшавы ў Лондан, дзе перасела на самалёт да Шры-Ланкі, паведамлялася ў першай частцы, апублікаванай 6 траўня.
Увесь гэты час экс-спікер КР, як сцвярджаецца, перамяшчалася як грамадзянка Польшчы, якой яна стала ў канцы 2024 года.
Пра тое, што Мельнікава не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Паўла Латушкі — кіраўніка НАУ, лідара фракцыі “Каманды Латушкі і руху “За Свабоду” ў КР, куды ўваходзіць Мельнікава.
Пазней СМІ паведамілі, што спікер КР магла вылецець з Польшчы ў Вялікабрытанію, куды на яе імя быў набыты авіябілет.
7 красавіка стала вядома, што паліцыя Вялікабрытаніі не вядзе расследавання ў сувязі з яе знікненнем. У гэты ж дзень навінавы партал “Зеркало” паведаміў (https://pozirk.online/be/news/133291/) пра размову з былым мужам Мельнікавай, які пацвердзіў, што іх дзеці — дзяўчынкі 7 і 13 гадоў — знаходзяцца з ім у Беларусі.
Праз 10 дзён, 17 красавіка, Польскае радыё са спасылкай на Нацыянальную пракуратуру паведаміла, што расследаваннем знікнення Мельнікавай на даручэнне пракуратуры зоймецца Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
Яшчэ праз тыдзень, 24 красавіка, Латушка заявіў пра атрыманне пісьмовых адказаў ад польскіх праваахоўных органаў па сітуацыі, звязанай са знікненнем Мельнікавай. “Камендант сталічнай паліцыі ў адказ на зварот праінфармаваў, што справа Анжэлікі Мельнікавай, у якой яна праходзіць як пацярпелая, перададзена ў пракуратуру, адпаведная структура якой можа даць інфармацыю аб ходзе следства”, — паведаміла прэс-служба палітыка.
Матэрыялы, звязаныя з стварэннем пагрозаў прадстаўнікамі спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да супрацоўнікаў НАУ, “перададзеныя ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Польшча аб Агенцтве ўнутранай бяспекі і Агенцтве разведкі на разгляд адпаведнай службы”.
Таксама паведамлялася, што Люблінскі аддзел Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры Польшчы 24 красавіка “праінфармаваў спецыяльным лістом, што пастановай пракурора ад 16 красавіка гэтага года распачата следства ў справе аб пазбаўленні волі ў дачыненні да Анжалікі Мельнікавай на падставе арт. 189 § 1 (незаконнае пазбаўленне волі) Крымінальнага кодэкса і іншых”.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ дыяспар няма рэсурсаў, каб прасоўваць Беларусь — прадстаўнік АПКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка