Ціханоўская заклікала Польшчу, Латвію і іншых “сябраў ЕС” далучыцца да пазову Літвы супраць рэжыму Лукашэнкі, пададзенаму ў Міжнародны суд ААН

23 траўня, Позірк. Далучыцца да пазову супраць рэжыму Лукашэнкі, пададзенаму Літвой у Міжнародны суд ААН, заклікала дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская Польшчу, Латвію і іншых “сябраў Еўрасаюза”, выступаючы на дыскусіі, прысвечанай свабодзе слова ў Варшаве (Польшча) 23 траўня.
Дыскусія была арганізаваная польскім інфармацыйным агенцтвам PAP.
Ціханоўская падкрэсліла, што “Польшча — наш самы вялікі саюзнік на міжнароднай арэне” і “вельмі добра разумее Беларусь”, бо 40 гадоў таму краіна перажыла падобную сітуацыю, а пасля доўгіх гадоў дыктатуры здабыла свабоду.
Дэмакратычны лідар лічыць, што Беларусь — ключавы фактар бяспекі Украіны і Еўропы.
“Без Беларусі Пуцін ніколі б не паспрабаваў захапіць Кіеў. Без Беларусі Расія ніколі не зможа шантажаваць Польшчу і краіны Балтыі. Без Беларусі Пуцін не зможа абысці санкцыі. Таму Пуцін так моцна трымаецца за Лукашэнку. Яны абодва патрэбныя адзін аднаму. З дапамогай Лукашэнкі Пуцін кантралюе Беларусь. А для Лукашэнкі Пуцін — гарантыя захавання ўлады”, — падкрэсліла палітык.
Ціханоўская таксама паведаміла пра публікацыю новай справаздачы аб’яднання былых сілавікоў Belpol, якая дакументуе ўсе факты датычнасці да вайны ва Украіне рэжыму Лукашэнкі і даказвае, што рэжым ведаў пра вайну і рыхтаваўся да яе загадзя, а цяпер зарабляе на ёй.
“Я спадзяюся, што гэтая справаздача дапаможа прыцягнуць і Лукашэнку, і Пуціна да адказнасці — за ўсе злачынствы, якія яны здзейснілі”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Дэмлідар заклікала да падтрымкі Украіны, адзначыўшы, што, калі мір там будзе дасягнуты на ўкраінскіх умовах, Пуцін аслабне, і гэта аслабіць і Лукашэнку. “У гэты самы момант нам спатрэбіцца, каб міжнародная супольнасць праявіла цвёрдасць і выступіла за незалежную еўрапейскую Беларусь”, — адзначыла яна.
Ціханоўская нагадала пра палітвязняў, без вызвалення якіх “мір немагчымы”.
Паводле слоў дэмлідара, у беларусаў і палякаў “даўняя гісторыя сумеснай барацьбы за свабоду”, шмат агульных герояў, змагароў за волю, такіх як Касцюшка і Каліноўскі.
“Сёння мы зноў пакліканыя змагацца за нашы ідэалы”, — заявіла палітык.
19 траўня стала вядома, што Літва накіравала ў Міжнародны суд ААН заяву пра парушэнне Беларуссю сваіх абавязацельстваў у межах Пратаколу супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, моры і паветры ад 15 лістапада 2000 года, які дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.

- ГрамадстваРаспарадчыкі бюджэтных сродкаў за дзяржрахунак спрабуюць купіць дарагую асадку, гарбату, кавамашыну — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на гэтым тыдні наведае Швецыю, Бельгію, Іспанію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года прамвытворчасць вырасла на 1%, годам раней — на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка