У Польшчы вывучаюць магчымасць сацпадтрымкі шэрагу катэгорый беларусаў ва ўразлівым становішчы — АПК

24 траўня, Позірк. У Польшчы вывучаюць магчымасць сацыяльнай падтрымкі беларусаў, якія знаходзяцца ва ўразлівым сацыяльным становішчы, — “у рамках абавязкаў, прадугледжаных Жэнеўскай канвенцыяй, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнана кабінета (АПК) са спасылкай на прадстаўнікоў Міністэрства сям’і, працы і сацпалітыкі гэтай дзяржавы.
Гаворка пра грамадзян Беларусі, якія маюць статус уцекача, дадатковую абарону і пражываюць на польскай тэрыторыі.
Паводле інфармацыі АПК, намеснік кіраўніцы кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і кіраўніца ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская 23 траўня абмеркавалі з прадстаўнікамі згаданага міністэрства, а таксама Службы сацыяльнага страхавання (ZUS) пытанні выплаты пенсій беларускім грамадзянам, якія жывуць у Польшчы.
Адзначаецца, што польскія чыноўнікі прадставілі “падрабязны аналіз дзейнага пенсійнага заканадаўства, яго прымянення і трактавання ў справах беларусаў, якія звяртаюцца за атрыманнем пенсій”.
У адказ на зварот Латушкі, паведамляе АПК, дасягнутая дамоўленасць, што ZUS падрыхтуе памятку ці брашуру на беларускай мове з “падрабязнымі тлумачэннямі парадку звароту за прызначэннем пенсіі грамадзянам Беларусі, што пражываюць у Польшчы”.
Бакі таксама дамовіліся, што у Варшаве з удзелам АПК будзе арганізаваная сустрэчы з прадстаўнікамі ZUS, на якой “беларусы змогуць задаць свае пытанні”. “Для тых, хто пражывае ў іншых гарадах Польшчы, плануецца арганізацыя анлайн-трансляцыі гэтай сустрэчы ў сацсетках з папярэднім зборам запытаў і адказамі ў ходзе і па выніках сустрэчы”, — гаворыцца ў паведамленні.
АПК нагадаў, што заяву на прызначэнне пенсіі “можна падаць у аддзяленні ZUS па месцы пражывання альбо ў 1-м аддзеле ZUS у Лодзі, які непасрэдна займаецца разглядам заявак ад грамадзян Беларусі ў рамках рэалізацыі міжурадавага беларуска-польскага пагаднення ў пенсійных справах”.
Летась улетку Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) паведамляў, што на канец чэрвеня ў сістэме сацыяльнага страхавання Польшчы было зарэгістравана больш за 134 тыс. грамадзян Беларусі, за год іх колькасць павялічылася на 12 тыс.
У ZUS чалавека рэгіструе працадаўца. У страхоўку працаўладкаванага члена сям’і можна дадаваць мужа ці жонку, дзяцей (у тым ліку ўсыноўленых, узятых пад апеку), унукаў, родных па ўзыходзячай лініі (бацькоў, дзядуляў і бабуль у выпадку, калі яны вядуць агульную гаспадарку з застрахаваным).

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+