Украіна і РФ другі дзень запар абменьваюцца палоннымі на тэрыторыі Беларусі

24 траўня, Позірк. Украіна і Расія 24 траўня ў чарговы раз абмяняліся палоннымі на тэрыторыі Беларусі — па 307 з кожнага боку, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства абароны РФ.
“Цяпер расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога, — адзначае ваеннае ведамства. — Усе расійскія вайскоўцы будуць дастаўленыя ў Расійскую Федэрацыю для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расіі”.
Заяўляецца, што “ініцыяваны расійскім бокам маштабны абмен будзе працягнуты”.
Інфармацыю пра абмен пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Напярэдадні бакі перадалі адзін аднаму па 270 ваеннапалонных і 120 грамадзянскіх асоб.
Усё гэта частка найбуйнейшага ад пачатку расійска-ўкраінскай вайны абмену палоннымі — у фармаце “1.000 на 1.000”, пра які бакі дамовіліся па выніках нядаўніх перагавораў у Стамбуле.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год захворвальнасць на рак вырасла на 3,4%, за сем гадоў — амаль на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка


