АПК выпрацоўвае пазіцыю перад чэрвеньскай сустрэчай групы “Беларусь — ЕС”

24 траўня, Позірк. Выпрацоўка агульнай пазіцыі да ўдзелу ў чарговай сустрэчы кансультатыўнай групы “Беларусь — ЕС” была галоўнай тэмай пасяджэння Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), якое адбылося 24 траўня ў Варшаве падчас IV Канферэнцыі беларусаў свету.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, сустрэча згаданай групы адбудзецца 11 чэрвеня ў Брусэлі.
Удзельнікі пасяджэння, як паведамляецца, абмеркавалі, “якія пасылы і прапановы кабінет прадставіць еўрапейскаму боку, і як узаемадзеянне з ЕС можа стаць больш эфектыўным для падтрымкі беларусаў”.
“Асноўны акцэнт — на тым, што сітуацыя ў Беларусі застаецца крытычнай: рэпрэсіі працягваюцца, больш за 1.200 чалавек за кратамі, сотні тысяч вымушаныя жыць у выгнанні, а за грамадскую і палітычную актыўнасць па-ранейшаму пераследуюць, — гаворыцца ў паведамленні. — Падтрымка незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, як і дэмакратычнага выбару беларускага народу, застаецца ключавой задачай у стасунках з ЕС”.
Адзначаецца, што падчас сустрэчы кансультатыўнай групы будуць узнятыя пытанні “падтрымкі палітвязняў, рэпрэсаваных беларусаў, добраахвотнікаў і іх сем’яў”, “мабільнасці і візавых магчымасцяў для беларусаў”, “падтрымкі незалежных СМІ”, “бяспекі ў рэгіёне ва ўмовах вайны ва Украіне”.
На пасяджэнні было падкрэслена, што “палітыка ў дачыненні да Беларусі павінна будавацца з абавязковым удзелам дэмакратычных інстытутаў Беларусі, грамадзянскай супольнасці, у тым ліку дыяспары”.
Па выніках сустрэчы склад АПК вырашыў “дапрацаваць пазіцыю і прапановы, каб прадставіць узгодненыя і дакладныя мэсаджы падчас пасяджэння ў Бруселі”.
Першая і другая сустрэчы кансультатыўнай групы “Беларусь — ЕС” адбыліся ў чэрвені і снежні 2023 года адпаведна, трэцяя і чацвёртая — у чэрвені і снежні 2024-га.
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка пра сітуацыю з Мельнікавай: За што мне павінна быць сорамна?Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка пра "пашпарт новай Беларусі": Мы гэты праект працягваем, мы яго давядзем да канцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Кісляку праводзіць пікет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка