Лукашэнка зноў запрасіў у Беларусь кіраўніцтва Афрыканскага саюза
25 траўня, Позірк. З Днём Афрыкі павіншаваў 25 траўня Аляксандр Лукашэнка старшыню Афрыканскага саюза, прэзідэнта Анголы Жаау Лоўрэнсу і кіраўнікоў дзяржаў, якія ўваходзяць у кантынентальную арганізацыю.
Паводле слоў віншавальніка, якія прыводзіць яго прэс-служба, гэты дзень “сімвалізуе перамогу імкнення да незалежнасці і суверэнітэту, ідэалаў гуманізму і павагі да чалавечай годнасці над расізмам, каланіяльным ціскам і эксплуатацыяй”.
“Краіны Афрыкі няўхільна ідуць па шляху забеспячэння ўстойлівага развіцця, харчовай бяспекі, умацоўваюць міжнародны аўтарытэт, заяўляюць пра сябе як аб значнай палітычнай, эканамічнай і маральнай сіле, прыхільнай шматпалярнасці, асноўным мэтам і прынцыпам Статута ААН”, — заявіў Лукашэнка.
Беларусь, паводле яго сцвярджэнняпа, “па праве ганарыцца сваім укладам у справу здабыцця афрыканскімі дзяржавамі суверэнітэту і незалежнасці”. “У часы СССР, — удакладніў палітык, — нашы ваенныя і грамадзянскія спецыялісты дапамагалі народам Алжыра, Анголы, Мазамбіка і іншых краін. Сёння Беларусь ні на крок не адыходзіць ад прынцыпаў дзейснай падтрымкі сваіх афрыканскіх сяброў”.
“Сапраўдным узорам добрасумленнага, адкрытага і выніковага ўзаемадзеяння” Лукашэнка назваў “сумесную з Зімбабвэ праграму механізацыі сельскай гаспадаркі, якая задала новы высокі стандарт партнёрства паміж Беларуссю і Афрыкай”.
“Перакананы ў тым, што беларускія тэхналогіі і кампетэнцыі могуць быць эфектыўна выкарыстаны для дасягнення мэтаў, сфармуляваных Афрыканскім саюзам у Праграме-2063, а таксама пры рэалізацыі флагманскіх праектаў у рамках указанай стратэгіі развіцця”, — адзначыў віншавальнік.
Ён “упэўнены”, што, “акрамя традыцыйных сфер харчовай бяспекі, паставак тэхнікі і прамысловай кааперацыі, адукацыі, медыцыны і аховы здароўя”, Мінск “можа выступаць надзейным партнёрам па шырокім спектры напрамкаў — ад укаранення новых тэхналогій перапрацоўкі адходаў да цыфравізацыі, мірнага выкарыстання атамнай энергіі і супрацоўніцтва ў засваенні касмічнай прасторы”.
Беларусь, паводле слоў Лукашэнкі, “гатовая садзейнічаць пашырэнню ўзаемнага гандлю таварамі і паслугамі паміж ЕАЭС і Афрыканскім саюзам”, а таксама “паступоваму зняццю гандлёвых бар’ераў”. Гэтыя тэмы “могуць стаць асновай для актывізацыі афіцыйнага дыялогу паміж Беларуссю і Афрыканскім саюзам у любым зручным фармаце”.
Лукашэнка запрасіў у Мінск “дэлегацыю высокага ўзроўню, якая прадстаўляе Камісію Афрыканскага саюза”, і “прапанаваў выкарыстоўваць візіт для паглыбленай адпрацоўкі перспектыўных формаў узаемадзеяння”, гаворыцца ў віншаванні.
Акрамя гэтага, аўтар паслання заявіў, што “будзе рады асабістай сустрэчы” з Лоўрэнсу для “абмеркавання пытанняў актуальнага парадку дня, у тым ліку двухбаковых адносін з Анголай”.
У аналагічным віншаванні год таму Лукашэнка таксама запрашаў у Беларусь старшыню Афрыканскага саюза, якім тады з’яўляўся прэзідэнт Маўрытаніі Махамед ульд аш-Шэйх аль-Газуані. Ён на прапанову не адрэагаваў.
У Афрыканскім саюзе 55 членаў (на кантыненце 64 дзяржаўныя ўтварэнні, уключаючы незалежныя краіны, залежныя тэрыторыі і самаабвешчаныя дзяржавы).
Паводле даных на сайце МЗС, Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з 51 з 54 афрыканскіх краін. Дыпламатычныя прадстаўніцтвы ёсць у Егіпце, Зімбабвэ, Кеніі, Нігерыі і ПАР.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь паднялася на чацвёртае месца па росце цэн у 2025 годзе на тэрыторыі былога СССР, апярэдзіўшы Літву (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 26 траўня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка пра сітуацыю з Мельнікавай: За што мне павінна быць сорамна?Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка пра "пашпарт новай Беларусі": Мы гэты праект працягваем, мы яго давядзем да канцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Кісляку праводзіць пікет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+