Літва патрабуе ад Беларусі больш за 200 млн еўра ў якасці кампенсацыі шкоды ад нелегальных мігрантаў

26 траўня, Позірк. Літва патрабуе ад Беларусі больш за 200 млн еўра ў якасці кампенсацыі шкоды, зробленай міграцыйным крызісам. Гэтая сума фігуруе ў іску, які Вільнюс падаў 19 траўня ў Міжнародны суд (МС) ААН, паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на Міністэрства юстыцыі балтыйскай дзяржавы.
“У іску Літоўскай Рэспублікі пазначана, што дзяржава запатрабуе кампенсацыі шкоды, і <…> першапачатковыя ацэнкі шкоды складаюць больш як 200 мільёнаў еўра, выдзеленых на кіраванне крызісам толькі ў сістэме ўнутраных спраў. Разлікі будуць перагледжаныя”, — прыводзіць медыя каментарый дзяржоргана.
Літва ў сваім іску сцвярджае, што ў 2021–2023 гадах шкода была выкліканая вымушанымі інвестыцыямі ў будаўніцтва фізічнай загароды, умацаваннем сістэм памежнага кантролю і размяшчэннем на мяжы большай колькасці асабовага складу, чым калі-небудзь раней, — праз дзеянні Беларусі.
Паводле даных міністэрства, гэтая справа таксама можа мець значэнне для Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ) пры разглядзе міграцыйных спрэчак з Літвой. Мінюст сцвярджае, што ЕСПЧ цяпер разглядае сем індывідуальных спраў супраць літоўскай дзяржавы, якія тычацца пытанняў правоў мігрантаў.
BNS, спасылаючыся на “Еўрарадыё”, прыводзіць паведамленне Міністэрства замежных спраў Польшчы пра тое, што Варшава разглядае магчымасць далучыцца да згаданага іску Літвы.
Да такога кроку Польшчу, Латвію ды іншыя краіны заклікала, у прыватнасці, беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Пра тое, што Літва накіравала заяву ў МС ААН пра парушэнне Беларуссю сваіх абавязацельстваў у рамках Пратакола супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, моры і паветры ад 15 лістапада 2000 года, які дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, стала вядома 19 траўня.
“Літва разглядае гэтыя дзеянні як наўмысную спробу беларускага рэжыму выкарыстаць міграцыю як сродак палітычнага ціску на Літву і Еўрапейскі саюз у адказ на іх падтрымку беларускай дэмакратыі і санкцыі за парушэнні правоў чалавека”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Вільнюс патрабуе “поўную кампенсацыю зробленай шкоды, уключаючы выдаткі на будаўніцтва плота, і гарантыі таго, што дзеянні, якія супярэчаць міжнароднаму праву, не паўторацца”.
Міграцыйны крызіс на межах Беларусі з краінамі ЕС цягнецца з вясны 2021 года.
Ад пачатку 2025 года Літва спыніла 745 спробаў парушэння мяжы з беларускай тэрыторыі (у траўні — 181). На долю гэтай балтыйскай дзяржавы, паводле падлікаў “Позірку”, выпала 5,4% спробаў пранікнення, якія нелегалы прадпрымаюць на мяжы Беларусі і краін ЕС (на долю Латвіі — 27,77%, Польшчы — 66,83%).

Пасля заявы прэм'ера Літвы, што краіна дала рады крызісу на мяжы з Беларуссю, актыўнасць нелегалаў узрасла
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУрачы наведваюць пацыентаў нават у аддаленых раёнах сельскай мясцовасці — чыноўніца МінаблвыканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці больш чым дзе-небудзь у Беларусі не хапае ўрачоў, але мясцовая чыноўніца лічыць, што іх дастаткова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за год павялічыліся на 17,8% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе чатыры грамадзяніны Беларусі пакончылі з сабой у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка