Пасля заявы прэм’ера Літвы, што краіна дала рады крызісу на мяжы з Беларуссю, актыўнасць нелегалаў узрасла

26 траўня, Позірк. Нелегальныя мігранты актывізаваліся на беларуска-літоўскай мяжы ў сярэдзіне мінулага тыдня, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных памежнага ведамства Літвы.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы з 14 траўня не фіксавала спробаў парушэння мяжы. 22 траўня — пасля васьмі спакойных дзён — памежнікі прадухілілі 11 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, 23 траўня — 2, 24-га — 9, 25-га — 11.
Адметна, што 22 траўня літоўскія медыя распаўсюдзілі заяву прэм’ер-міністра Гінтаўтаса Палуцкаса пра тое, што ў краіны атрымалася даць рады міграцыйнаму крызісу на мяжы з Беларуссю. “Дзякуючы нашым намаганням, цяпер мы выглядаем выключэннем сярод краін Балтыі і Польшчы, таму што спробаў перасячы нашу мяжу сёння — нуль”, — сказаў чыноўнік.
Ад пачатку года Літва спыніла 745 спробаў парушэння мяжы (у траўні — 181). На долю гэтай балтыйскай дзяржавы, паводле падлікаў “Позірку” выпала 5,4% спробаў пранікнення, якія нелегалы прадпрымаюць на мяжы Беларусі і краін ЕС (на долю Латвіі — 27,77%, Польшчы — 66,83%). Адметна, што за аналагічны перыяд 2024 года Літва прадухіліла 217 такіх спробаў, тады на яе долю выпала ўсяго 1,24% актыўнасці мігрантаў (на долю Латвіі — 11,69%, Польшчы — 87,08%).
19 траўня стала вядома, што Літва накіравала ў Міжнародны суд ААН заяву пра парушэнне Беларуссю сваіх абавязацельстваў у рамках Пратакола супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, мору і паветры ад 15 лістапада 2000 года, які дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.
Паводле апошніх заяў Палуцкаса, Вільнюс мяркуе, што гэты зварот дазволіць “захаваць тэму інструменталізаванай міграцыі ў парадку дня палітычных абмеркаванняў іншых краін”. “Тое, што адбылося і здавалася значным, з часам забываецца. Усе быццам бы ўжо забыліся, пра што мы на самой справе кажам. Мы кажам пра рэжымы, якія выкарыстоўваюць міграцыю як зброю”, — заявіў прэм’ер Літвы.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды “паклікалі”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУрачы наведваюць пацыентаў нават у аддаленых раёнах сельскай мясцовасці — чыноўніца МінаблвыканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці больш чым дзе-небудзь у Беларусі не хапае ўрачоў, але мясцовая чыноўніца лічыць, што іх дастаткова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за год павялічыліся на 17,8% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе чатыры грамадзяніны Беларусі пакончылі з сабой у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка