БАЖ і Free Press Unlimited: Беларусь не выканала ніводнай рэкамендацыі ААН па правах чалавека

26 траўня, Позірк. У лістападзе 2025 года Працоўная група па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА) на чарговай сесіі разгледзіць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Універсальны перыядычны агляд — гэта механізм Савета па правах чалавека, які заклікае ўсе дзяржавы — члены ААН кожныя 4,5 гады праходзіць экспертную ацэнку сітуацыі ў галіне правоў чалавека.
Сесія ў лістападзе падсумуе, як афіцыйны Мінск выконваў рэкамендацыі, дадзеныя яшчэ ўвосень 2020 года.
“Тады на адрас Беларусі паступілі 266 рэкамендацый, якія сфармулявалі краіны — ўдзельніцы ААН. <…> [Улада] прыняла каля паловы, прычым <…> як ужо выкананыя (то бок, беларускі ўрад заяўляе, што гэтыя рэкамендацыі выкананыя). Рэкамендацыі агульнага характару (кшталту забяспечыць свабоду выказвання меркаванняў) Беларусь лічыць выкананымі: у Канстытуцыі прапісана свабода слова, значыць, на думку палітычнага рэжыма, рэкамендацыя выкананая”, — паведаміў юрыст Прававога цэнтра БАЖ Яўген Пыльчанка.
Агульнапалітычныя рэкамендацыі — вызваліць палітзняволеных і спыніць рэпрэсіі — беларускі рэжым не прыняў увогуле, бо адмаўляе сам факт ажыццяўлення рэпрэсій, адзначыілі ў БАЖ.
“Рэкамендацыі, якія Беларусь прыняла, насамрэч не выконваюцца. Беларусь ужо тройчы станавілася аб’ектам разгляду УПА ААН: у 2010, 2015 і 2020 гадах. На восеньскай сесіі будзе разглядацца Нацыяльны даклад (афіцыйны Мінск адкажа, як выконвае рэкамендацыі і падасць даклад пра стан з правамі чалавека ў краіне). Офіс вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН на падставе інфармацыі розных структур і працэдур ААН падасць свой даклад”, — удакладніў Пыльчанка.
Трэці даклад таксама рыхтуе Офіс вярхоўнага камісара па правах чалавека на падставе інфармацыі ад розных “зацікаўленых бакоў” (праваабарончыя арганізацыі, НДА і г.д.): “Гэта сціслы пераказ інфармацыі, якую ў працоўную групу па УПА накіравалі розныя зацікаўленыя бакі”.
БАЖ прыняў удзел у працы над кааліцыйным дакладам і разам з арганізацыяй Free Press Unlimited (FPU) таксама падаў сумесны даклад, “які тычыцца толькі сферы свабоды выказвання меркавання і свабоды інфармацыі / медыясвабод”.
“Мы прааналізавалі тыя рэкамендацыі, якія Беларусь прыняла, і прыйшлі да высновы: ніводная рэкамендацыя не выконваецца. Правы ў сферы свабоды выказвання меркавання не выконваюцца: і заканадаўства, і практыка супярэчаць міжнародным стандартам свабоды слова”, — паведаміў юрыст.
У дакладзе арганізацый сфармуляваныя рэкамендацыі, якія могуць быць накіраваныя Беларусі па выніках чацвёртага цыклу УПА на ўзгаданай сесіі. Сярод іх вызваленне ўсіх журналістаў і работнікаў медыя, зняволеных за працу ў медыясектары і рэалізацыю права на свабоду выказвання меркавання, скасаванне “экстрэмісцкага” статуса, нададзенага незалежным медыя і недзяржаўным арганізацыям, абмежаванняў доступу да інтэрнэту і лічбавай цэнзуры і інш.
Free Press Unlimited — міжнародная арганізацыя па абароне свабоды прэсы, якая супрацоўнічае з больш чым 300 медыяпартнёрамі па ўсім свеце.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка