Міністры абароны краін АДКБ абмяркуюць пагрозы ваеннай бяспецы 28 траўня ў Бішкеку

27 траўня, Позірк. Абмен меркаваннямі пра выклікі і пагрозы ваеннай бяспецы адбудзецца 28 траўня ў Бішкеку (Кыргызстан) на чарговым пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Паводле інфармацыі беларускага ваеннага ведамства, бакі таксама абмяркуюць пытанні, звязаныя з “сумеснай падрыхтоўкай органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі”, а таксама бюджэтам АДКБ на 2026 год.
У пасяджэнні апрача міністраў абароны, як чакаецца, возьмуць удзел генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў і начальнік Аб’яднанага штаба ваенна-палітычнага блока Андрэй Сердзюкоў.
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
Разам з тым вялікая верагоднасць, што армянскі міністр абароны праігнаруе пасяджэнне 28 траўня ў Бішкеку.
Улады Арменіі замарозілі ўдзел краіны ў АДКБ і загаварылі пра магчымы выхад з блока. Ерэван абвінаваціў арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту з Азербайджанам, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Баку.


- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

