Параметры вучэнняў “Захад-2025” зніжаныя, манеўры перанесеныя ад мяжы углыб Беларусі — Хрэнін

28 траўня, Позірк. Вучэнні “Захад”, што рэгулярна праводзяцца ў Беларусі, паводле “інтэнсіўнасці і маштабаў” заўсёды былі несупастаўныя з “мерапрыемствамі аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, якія праводзяць у Еўропе <…> члены НАТО”, заявіў кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін 28 траўня ў Бішкеку (Кыргызстан) на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Аднак, паводле слоў Хрэніна, якія прыводзіць прэс-служба ваеннага ведамства, “ужо традыцыйна” сам факт правядзення вучэнняў “выклікае шаблонныя здагадкі з боку прадстаўнікоў вайскова-палітычнага кіраўніцтва асобных еўрапейскіх дзяржаў”.
“Нягледзячы на тое, што ніякія крокі па вяртанні да выканання шэрагу ключавых дамоўленасцяў у сферы кантролю над узбраеннямі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь так і не былі зробленыя, мы прынялі рашэнне пра зніжэнне параметраў [будучага] вучэння “Захад-2025″ і пераносе яго асноўных манеўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў”, — заявіў чыноўнік.
“Тым самым мы ў чарговы раз не толькі словам, але і справай пацвярджаем сваю гатоўнасць да дыялогу, кампрамісаў і зніжэння напружанасці”, — сцвярджае ён.
Паводле слоў Хрэніна, робіцца гэта без надзеі на “канструктыўную рэакцыю ў адказ”, у большай ступені — для дэманстрацыі “саюзнікам і партнёрам па ўсім свеце сапраўды міралюбнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь”.
Сумесныя стратэгічныя вучэнні “Захад-2025” плануецца правесці на тэрыторыі Беларусі і РФ сёлета ў верасні.
Аляксандр Лукашэнка 16 траўня ў Мінску на сустрэчы з міністрам абароны Расіі Андрэем Белавусавым заявіў: “Да вучэнняў мы гатовыя, анічога ні ад каго не хаваем”.
“Мы сапраўды дэманструем адкрытасць, што гэтыя вучэнні нашы і носяць абарончы характар, — сказаў ён. — І ні на каго мы нападаць не збіраемся, як некаторыя там думаюць. Ну, гэта іх справа. Няхай думаюць. У нас прынятае рашэнне на ўзроўні прэзідэнтаў па правядзенні вучэння. З Уладзімірам Уладзіміравічам [Пуціным] мы абмяркоўвалі гэтае пытанне”.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь гатовая да сваёй часткі вучэнняў на палігонах. Беларускія вайскоўцы, дадаў ён, таксама гатовыя да таго, каб, “куды трэба, вылецець на падставе плану на палігоны Расіі” і “наадварот — прыняць расійскія войскі”.
“І правесці сумесныя вучэнні нашай сумеснай групоўкі войскаў, якая створана ў Саюзнай дзяржаве. У гэтым плане Расія можа не турбавацца. Мы вельмі добра падрыхтуемся. Наша беларуская частка, як і на парадзе, не будзе выглядаць горш за іншыя элементы, — заявіў спікер. — У тым ліку мы будзем дзейнічаць у зададзеным ключы і будзем адпавядаць тым перадавым метадам вядзення сённяшняй вайны, супраціву з улікам [досведу] СВА (так расійскія і беларускія ўлады называюць развязаную РФ вайну супраць Украіны. — “Позірк“.) і новых прынцыпаў і метадаў”.
Сёлета ў студзені начальнік дэпартамента міжнароднага вайсковай супрацы — памочнік міністра абароны Валерый Равенка паведаміў, што да манеўраў плануецца прыцягнуць больш за 13 тыс. чалавек. З гэтай прычыны ўлады ў Мінску “былі абавязаныя і ўжо апавясцілі ўсе дзяржавы — удзельнікаў Венскага дакумента” пра намеры правесці такія манеўры, а таксама калі яны адбудуцца і якая іх колькасць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў пра планаванае нарошчванне расійскай вайсковай моцы і магчымасці ўзброенага ўварвання арміі РФ на тэрыторыю не толькі Украіны, але і Польшчы, Літвы і Латвіі з тэрыторыі Беларусі па аналогіі з падзеямі 24 лютага 2022 года. Тады расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну часткова ажыццяўлялася з тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння сумесных вайсковых вучэнняў.
Напрыканцы красавіка спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка ў інтэрв’ю агенцтву “Укрінформ” не выключыў, што РФ можа распачаць “якія-небудзь дзеянні” на беларускім кірунку. “Асабліва ўлічваючы, што яны зноў анансуюць сумесныя вучэнні. Вядома, калі будзе адбывацца перамяшчэнне расійскіх падраздзяленняў у Беларусі, мы будзем пра гэта ведаць”, — адзначыў прадстаўнік ДПСУ.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка