У Беларусь з РФ прыбыла партыя транспартна-баявых верталётаў Мі-35М

30 траўня, Позірк. У рамках “вайскова-тэхнічнай супрацы з Расійскай Федэрацыяй” у Беларусь прыбыла партыя новых транспартна-баявых верталётаў Мі-35М, паведаміла 30 траўня прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, Мі-35М — гэта мадэрнізаваная версія баявога верталёта Мі-24. Гэтая мадэль, як сцвярджаецца, здольная выконваць “шырокі спектр задач: паражэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка, агнявая падтрымка, дэсантаванне, эвакуацыя параненых, выведка і транспартаванне грузаў”. Адзначаецца, што верталёт прызначаны для “ўсесезоннага, кругласутачнага прымянення ў любое надвор’е”.
З каментарыю начальніка галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Сяргея Фралова вынікае, што партыя верталётаў паступіла ў 50-ю змешаную авіяцыйную базу (Мачулішчы, Мінскі раён) і “неўзабаве <…> заступіць на баявое дзяжурства”.
“Мы мусім адэкватна рэагаваць на ўсе выклікі і пагрозы, якія сёння ў свеце адбываюцца. Але наша задача — гэта не гонка ўзбраення. Наша задача — пісьменнае, акуратнае планаванне пераўзбраення і адэкватнае рэагаванне на ўсе выклікі і пагрозы”, — заявіў Фралоў.
27 траўня Мінабароны паведаміла, што ў Беларусь з РФ прыбыла першая партыя знішчальнікаў Су-30СМ2.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка