Рассельгаснагляд забараніў увоз трох партый беларускай малочнай прадукцыі

31 траўня, Позірк. Тры партыі беларускай малочнай прадукцыі агульнай вагой 3,9 тоны не прапусцілі ў Расію інспектары Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Паводле інфармацыі прэс-службы згаданага аддзялення гэтага ведамства, масла і стэрылізаванае пітное малако везлі без “суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку і паходжанне тавараў”.
Акрамя таго, у адным з трох аўтамабіляў малочная прадукцыя перавозілася з парушэннем ветэрынарна-санітарных правілаў — без халадзільнага абсталявання.
Груз вернуты ў Беларусь.
Прэс-служба Рассельгаснагляду суправадзіла паведамленне фатаграфіяй прадукцыі, якую не прапусцілі ў РФ. Упакоўка на здымку падобная да той, у якую абгортваюць кілаграмовы блок масла маркі “Городенъ” гродзенскага прадпрыемства “Малочны свет“.
20 траўня паведамлялася, што супрацоўнікі ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях прадухілілі нелегальныя пастаўкі ў Расію мясных і малочных прадуктаў з Беларусі.
Паводле інфармацыі ведамства, ад пачатку года ў Беларусь вернута больш за 10 т рознай жывёлагадоўчай прадукцыі.
6 траўня паведамлялася пра затрыманне ў Пскоўскай вобласці 1,8 т гатовай мясной прадукцыі — сардэлек з цяляцінай, якія з Беларусі ў РФ перавозілі з парушэннем ветэрынарна-санітарных правілаў.
21 красавіка ў гэтым жа рэгіёне спынілі фуру, што рухалася з Беларусі, у якой знаходзілася больш за 20 тон аўстралійскай серыяёлы (разам з некаторымі іншымі відамі рыбы вядомая пад зборнай назвай “алейная рыба”), вырабленай прадпрыемствам з Новай Зеландыі (тавар, як сцвярджалася, знішчылі).
20 сакавіка паведамлялася, што віцебскія мытнікі спынілі спробу вывазу ў РФ 13 т ахалоджанага ласося коштам амаль 900 тыс. рублёў. Згодна з дакументамі, у грузавіку мусілі быць ванільныя сушкі.
6 сакавіка Дзяржаўны мытны камітэт паведамляў пра спробу вывазу з Беларусі ў РФ буйной партыі ахалоджанага ласося. Парушэнне патрабаванняў транспартавання рыбнай прадукцыі было зафіксаванае гомельскімі мытнікамі “пры правядзенні адмысловых мерапрыемстваў паблізу беларуска-расійскага ўчастка мяжы”.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першы квартал 2025 года ў ДТЗ на беларускіх дарогах загінула або траўмавалася 735 жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка