На летнія канікулы дзецям палітвязняў сабраныя неабходныя 25 тыс. еўра

1 чэрвеня, Позірк. У рамках арганізаванага фондам салідарнасці BySol дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязняў сабрана 25.327 еўра.
Гэта больш заяўленай сумы, якая складае 25.260 тыс. еўра. Збор працягваецца.
Раней паведамлялася, што сродкі будуць накіраваныя на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і экс-палітвязняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра.
На сайце BySol паведамляецца, што выплаты ўжо атрымалі 159 дзяцей з 245.
Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Ірына МакЛейн заявіла 1 чэрвеня ў сувязі з Міжнародным Днём абароны дзяцей, што сёння беларускія ўлады “ствараюць пагрозу для дзяцей”.
“Дзеці палітвязняў гадамі чакаюць сваіх бацькоў з турмаў — толькі таму, што іх бацькі выказалі нязгоду. Як мінімум гучалі пагрозы пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Органы апекі не абаранялі, а выступалі часткай рэпрэсіўнай сістэмы”, — адзначыла МакЛейн.
У Беларусі не засталося “ніводнай сям’і, якую тым ці іншым чынам не закранулі б рэпрэсіі”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 23 траўня 2024 года ў відэазвароце да ўдзельнікаў Кангрэсу па беларускіх палітвязнях у Празе.
Паводле слоў палітыка, тысячы беларускіх дзяцей растуць у няпоўных сем’ях толькі таму, што так захацеў дыктатар.

- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


