Высокі тэмп росту заробкаў у Беларусі захаваецца ў 2025 годзе, прагназуе ЕАБР

2 чэрвеня, Позірк. У Беларусі “захоўваецца высокі тэмп росту заробкаў”, гаворыцца ў штотыднёвым макраэканамічным аналізе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Эксперты звярнулі ўвагу на тое, што “рэальны заробак у Беларусі вырас на 10,4% г/г” (год да года) у красавіку 2025 года “пасля росту на 11,8% г/г у сакавіку”.
“У бюджэтным сектары аплата працы ў рэальным выражэнні, паводле нашых ацэнак, павялічылася на 11,3% г/г, — адзначылі ў ЕАБР. — Чакаецца, што апераджальныя тэмпы росту заробку ў гэтым сектары захаваюцца на фоне рашэнняў урада пра далейшыя павелічэнні надбавак розным катэгорыям работнікаў бюджэтнай сферы. У пазабюджэтным сектары заробкі працягваюць расці ва ўмовах жорсткага рынку працы”.
“Нягледзячы на павелічэнне колькасці занятых на 0,2% г/г у красавіку, колькасць вакансій таксама дэманструе рост. У такіх умовах чакаем захаванне высокага [тэмпу] росту заробкаў у рэальным выражэнні ў 2025 годзе”, — гаворыцца ў аналізе.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта паказаў, што намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў красавіку 2025 года ў параўнанні з сакавіком вырас на 11,7 рубля, або на 0,4%, — 2.613,5 супраць 2.601,8.
У снежні 2024-га ён складаў 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1.
Паводле даных Белстата, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў сакавіку 2025 года выраслі на 12% да ўзроўню сакавіка 2024-га.
Як паведамляў “Позірк”, спажывецкія цэны ў красавіку 2025 года выраслі на 1%, ад пачатку года — на 3,8%, у гадавым вымярэнні — на 6,5%.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам важнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва павінен скласці 4%, інфляцыя — не перавысіць 5%.
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка70% прадпрыемстваў "Беллегпрама" прадстаўленыя на расійскіх маркетплэйсах — кіраўніца канцэрнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспарт "Беллегпрама" ў ЕС вырас на 26%, заяўляе старшыня канцэрна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКамплект адзення для школьніка будзе каштаваць ад 270 да 800 рублёў — старшыня "Беллегпрама"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+