Лукашэнка на тры дні накіраваўся ў Кітай

2 чэрвеня, Позірк. Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай адбудзецца 2–4 чэрвеня.
Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы палітыка паведаміў пра візіт 2 чэрвеня ў 8:54, а праз 2 хвіліны адрапартаваў пра вылет борта ў Пекін.
Заяўляецца, што ў кітайскай сталіцы “пройдзе традыцыйная сяброўская сямейная сустрэча” Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
“Спачатку ў фармаце “сам-насам”, а затым у нефармальнай абстаноўцы Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін, як плануецца, абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх стасункаў, іх максімальнае напаўненне практычным зместам за кошт рэалізацыі сумесных праектаў і прасоўвання шматбаковых ініцыятыў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што “ў цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні міжнароднай супрацы”.
Запланаваны “шэраг іншых перамоваў і сустрэч”.
Пра візіт Лукашэнкі ў Кітай гаварылася з канца мінулага года. 23 снежня палітык сам заяўляў пра паездку, якая адбудзецца “найбліжэйшым часам”, на нарадзе па развіцці машынабудавання.
Сёлета 3 студзеня прэс-служба паведаміла, што Лукашэнка накіруецца ў Кітай “да прэзідэнцкіх выбараў”. На сустрэчы са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ў той дзень палітык сказаў: “І міжнародныя візіты, у Кітай візіт. Такія візіты, ад якіх нельга адмовіцца. Таму што гэта будучыня нашай дзяржавы. Што такое сустрэча з Сі Цзіньпінам і візіт у Кітай? Гэта будучыня нашай краіны. Супраца з Кітаем — гэта вялікая справа”.
Паводле яго слоў, на візіт “дня тры пойдзе”. “Вернешся назад — там адзін тыдзень застаецца да галасавання”, — удакладніў Лукашэнка.
Электаральная працэдура, якую Мінск лічыць прэзідэнцкімі выбарамі, прайшла 26 студзеня, а палітык накіраваўся ў Кітай толькі зараз.
Папярэдні раз Лукашэнка наведваў КНР 3–4 снежня 2023 года.
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваСтаршыня "Беллегпрама" Лугіна лічыць неабходным "упарадкаваць" працу дызайнераў адзення (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў траўні 2025 года знізіўся на 0,7%, з пачатку года — на 13,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка70% прадпрыемстваў "Беллегпрама" прадстаўленыя на расійскіх маркетплэйсах — кіраўніца канцэрнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспарт "Беллегпрама" ў ЕС вырас на 26%, заяўляе старшыня канцэрна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКамплект адзення для школьніка будзе каштаваць ад 270 да 800 рублёў — старшыня "Беллегпрама"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+