У траўні на волю выйшла больш за паўсотню палітвязняў — “Вясна”

3 чэрвеня, Позірк. Мінімум 51 палітвязень выйшаў на волю ў траўні 2025 года, 42 з іх — праз памілаванне, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, усяго пасля адбыцця тэрмінаў з 2020 года з папраўчых устаноў вызвалілася больш за 1.550 палітвязняў. Адзначаецца, што рэальныя лічбы могуць быць большымі праз адсутнасць дакладных звестак.
7 траўня паведамлялася, што Аляксандр Лукашэнка “напярэдадні Дня Перамогі” памілаваў 42 чалавекі, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”. Сярод іх — 18 жанчын і 24 мужчыны; з іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін — інвалід. У 24 асуджаных непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя, 10 чалавек старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту. Сцвярджаецца, што ўсе яны “хадайнічалі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ў здзейсненым”.
Па стане на 3 чэрвеня беларускія праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.183 чалавекі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства

