Мінск 17:16

Старшыня “Беллегпрама” Лугіна лічыць неабходным “упарадкаваць” працу дызайнераў адзення

Фота: minsknews.by

3 чэрвеня, Позірк. “Упарадкаваць” працу дызайнераў адзення лічыць неабходным старшыня канцэрна “Беллегпрам” Таццяна Лугіна.

Пра гэта яна заявіла 3 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле слоў кіраўніцы канцэрна, яна “перыядычна” чуе, што “недзе ў Беларусі прайшоў нейкі тыдзень моды”, “то там нейкія мастакі выстаўляюцца, то там хтосьці праяўляецца”. Акрамя паказаў моды, што адбываюцца падчас дзяржаўных або рэгіянальных святаў, праводзіцца “вельмі шмат нейкіх разрозненых і лакальных мерапрыемстваў”, адзначыла Лугіна.

“Таму тыдні тры таму я задалася гэтым пытаннем, як нам неяк упарадкаваць гэтую сістэму. У нас ёсць асацыяцыя дызайнераў, мы з ёй звязаліся, сустрэліся. Будзем далей працягваць працу дзеля таго, каб была магчымасць <…> маладых, таленавітых, ідэйных, крэатыўных людзей неяк максімальна збіць на нейкую пляцоўку не толькі для дыялогу, а ўвогуле для каардынацыі нейкай працы”, — сказала кіраўніца “Беллегпрама”, дадаўшы, што гэта можна зрабіць “на базе Цэнтра моды” ў Мінску.

Яна згадала, што раней у Беларусі праходзіў “Тыдзень моды” ў Мінску, фестываль моды “Белая Амфара” ў Віцебску, аднак пасля 2020 года “ўсё гэта неяк потым трошкі рассяродзілася”, стала незразумела, “хто дзе, на якім баку”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: