У выніку праходжання навальнічнага фронту ў Гомельскай вобласці зафіксавана больш за 30 выпадкаў падзення дрэў
4 чэрвеня, Позірк. У трох раёнах Гомельскай вобласці і самім абласным цэнтры ў выніку праходжання навальнічнага фронту зафіксаваны 31 выпадак падзення дрэў, пашкоджана шэсць аўтамабіляў, вынікае з інфармацыі МНС.
Па стане на 16.00 3 чэрвеня ведамства паведамляла аб 20 паваленых дрэвах і чатырох пашкоджаных аўто.
Адзначаецца, што работнікі МНС 10 разоў дапамагалі распілоўваць дрэвы, якія ўпалі — у Гомелі, Ельскім і Лельчыцкім раёнах.
Паводле звестак ведамства, у населеных пунктах вобласці фіксаваліся кароткатэрміновыя адключэнні электраэнергіі, якія “аператыўна аднаўляліся работнікамі РУП “Гомельэнерга”. Таксама адзначаны пашкоджанні трох дахаў будынкаў: дзвюх пабудоў у Лельчыцкім раёне і аднаго жылога дома ў Гомелі.
МУС 3 чэрвеня паведаміла аб тым, што ў непагадзь у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці адбылося ДТЗ, у выніку якога загінулі тры чалавекі і папярэдзіла: “У дрэнных умовах надвор’я вадзіцелю неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, не рабіць неабдуманыя манеўры, выключыць рэзкія рухі рулём, разгоны і тармажэнні”.
“Белгідрамет” папярэджваў, што днём напярэдадні “ў паўднёвых раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы, месцамі па Гомельскай вобласці — вельмі моцныя дажджы”.
Паводле апошняй зводкі, “у начныя і ранішнія гадзіны 4 чэрвеня месцамі па краіне чакаецца туман”: “Уначы ў асобных раёнах рэспублікі — навальніцы, месцамі па паўднёвым усходзе моцныя дажджы”.
На працягу дня, паводле звестак МНС і Белгідрамета, чакаецца “пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў”.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Інстытута эканомікі НАН прапануе "некалькі збалансаваць" высокую долю ЖКП у бюджэтных выдатках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года фізічныя асобы прадалі наяўнай валюты амаль на 940 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка