Вячорка: Канферэнцыя ў Лондане — гэта магчымасць абмеркаваць інструменты ціску на рэжымы Лукашэнкі і Пуціна

3 чэрвеня, Позірк. Канферэнцыя “Украіна, Беларусь і комплексная геапалітыка Еўропы” пройдзе ў Лондане з удзелам “лепшых экспертаў” з Вялікабрытаніі і Еўрасаюза, заявіў у каментарыі “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, форум “быццам звязвае разам дзве дэталі адной мазаікі — Беларусь і Украіну, у той час як на Захадзе ёсць адчуванне, што гэта дзве розныя гісторыі”.
Вячорка адзначыў, што мерапрыемства стане магчымасцю “пагаварыць пра шляхі дасягнення міру ва Украіне, пра інструменты ціску на рэжымы Пуціна і Лукашэнкі дзеля дасягнення міру і спынення рэпрэсій, пра ролю Беларусі ў мірным працэсе”.
“Важна, што на канферэнцыі выступіць амбасадар Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны, а таксама эксперты брытанскіх універсітэтаў, вільнюскага ўніверсітэта, беларускія аналітыкі. Каб зразумець, што адбываецца, трэба пачуць розныя меркаванні як знутры, так і звонку”, — сказаў дарадца Ціханоўскай.
Канферэнцыю “Украіна, Беларусь і комплексная геапалітыка Еўропы” арганізуе ў Лондане 26 чэрвеня Украінска-беларускі хаб ва Уорыку (WUB; Вялікабрытанія). Яна аб’яднае палітыкаў, навукоўцаў і экспертаў, што спецыялізуюцца на Усходняй Еўропе.
У праграме форуму анансаваны ўдзел Франка Вячоркі, палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана, былога спецдакладчыка ААН па Беларусі Анаіс Марэн і іншых.
Таксама сярод удзельнікаў пазначаны былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны, цяпер амбасадар Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны.
Адна з тэм канферэнцыі называецца “Беларусь — стрэмка ў целе бяспекі Еўропы?” “Як саўдзельнік агрэсіі ў вайне Расіі супраць Украіны, Беларусь Лукашэнкі разглядаецца як васальная дзяржава Расіі больш, чым калі-небудзь. Ці адыгрывае Беларусь значную ролю ў еўрапейскай бяспецы або яна застанецца пастаяннай і недастаткова вырашанай праблемай у бліжэйшай будучыні? Ці змогуць беларусы аднавіць адносіны з Украінай, нягледзячы на Лукашэнку?” — гаворыцца ў тлумачэнні да гэтай панэлі.
28 чэрвеня 2024 года ў Лондане прайшла канферэнцыя “Перспектывы інтэграцыі Украіны і Беларусі ў ЕС: ацэнка будучыні”. На ёй абмяркоўваліся “настроі і шляхі папулярызацыі еўрапейскай перспектывы ў беларускім грамадстве”.
Канферэнцыю арганізавалі WUB і Офіс па сувязях з Еўрапейскім парламентам (EPLO) у супрацоўніцтве з Офісам Ціханоўскай, Радай знешняй палітыкі “Украінская прызма”, універсітэтам Уорык.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка