Па факце ДТЗ у Жлобінскім раёне ўзбуджана крымінальная справа
4 чэрвеня, Позірк. Аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце ДТЗ, якое адбылося 3 чэрвеня, з трыма загінуўшымі ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці паведаміў 4 чэрвеня Следчы камітэт
Яна адкрыта паводле ч. 3 ст. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асоб).
Прызначана правядзенне шэрагу экспертыз.
СК удакладняе, што “3 чэрвеня, каля 17 гадзін на 31-м кіламетры аўтадарогі Жлобін — Светлагорск вадзіцель аўтамабіля “Рэно Сандэра” не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем “Мэрсэдэс Актрос”: “У выніку ДТЗ 52-гадовы кіроўца легкавушкі і два пасажыры (мужчыны 54 і 63 гады), якія знаходзіліся на заднім сядзенні, памерлі на месцы здарэння. 28-гадовая жанчына, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні, была дастаўленая ў рэанімацыю“.
Удакладняецца, што “кіроўца і пасажыры“ Рэно“пражывалі ў Светлагорску і разам працавалі ў Жлобіне, у аўторак, пасля працоўнай змены, яны вярталіся дадому”. Следчыя звярнуліся да відавочцаў ДТЗ з просьбай паведаміць наяўную ў іх інфармацыю.
Аб смяротным ДТЗ у Жлобінскім раёне МУС паведаміла 3 чэрвеня. Ведамства папярэдзіла, што “ў дрэнных умовах надвор’я кіроўцу неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, не здзяйсняць неабдуманыя манеўры, выключыць рэзкія рухі рулём, разгоны і тармажэння”.
“Пры пагаршэнні бачнасці уключыце блізкае святло фар, вытрымлівайце бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал”, — рэкамендавала Міністэрства.
Белгідрамет папярэджваў, што днём 3 чэрвеня “ў паўднёвых раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы, месцамі па Гомельскай вобласці — вельмі моцныя дажджы“.
За ноч колькасць паваленых у Гомельскай вобласці ў выніку непагадзі дрэў павялічылася да 142 — аблвыканкам

- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


