Беларусь цікавіць досвед Пакістана ў барацьбе з тэрарызмам, заяўляе міністр абароны Хрэнін

5 чэрвеня, Позірк. Беларусь зацікаўленая ў вывучэнні досведу Пакістана ў барацьбе з тэрарызмам, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у Ісламабадзе на перагаворах з пакістанскім намеснікам міністра абароны Мухамадам Алі.
Паводле слоў беларускага чыноўніка, як паведаміла 5 чэрвеня прэс-служба ваеннага ведамства, Мінск таксама цікавіць абмен досведам ў “будаўніцтве і развіцці ўзброеных сіл, вайсковай адукацыі, падрыхтоўкі войскаў і падрыхтоўкі кадраў”.
Бакі абмеркавалі “стасункі ў вайсковай сферы”, узаемадзеянне “па лініі паставак велікагрузных самазвалаў”, а таксама “пытанні лагістыкі ў авіязносінах”.
Хрэнін запрасіў суразмоўцу ў Беларусь.
У сваю чаргу Мухамад Алі, як сцвярджае прэс-служба ваеннага ведамства, “абазначыў гатоўнасць да ўдзелу ў дэталёвай прапрацоўцы пытанняў арганізацыі авіязносін паміж краінамі, выказаўшы зацікаўленасць у падпісанні адпаведнага пагаднення”.
Напярэдадні Хрэнін абмяркоўваў пытанні супрацы са сваім пакістанскім калегам Хаваджам Мухамадам Асіфам.
Варта адзначыць, што беларускія ўлады ў апошнія гады часцей за ўсё называюць “экстрэмізмам” і “тэрарызмам” дзейнасць сваіх палітычных апанентаў унутры краіны і па-за яе межамі. Асуджаных з палітычных матываў грамадзян рэгулярна ўносяць у адпаведныя спісы.

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства