Праваабаронцам вядома сама меней пра 20 узятых пад варту фігурантаў справы “Беларускага Гаюна”

5 чэрвеня, Позірк. У апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў рамках крымінальнай справы за перадачу інфармацыі праекту па маніторынгу ваеннай актыўнасці “Беларускі Гаюн” (закрыты), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабаронцам вядома сама меней пра 20 узятых пад варту фігурантаў адпаведнай справы.
Праект “Беларускі Гаюн” быў заснаваны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, займаўся маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі. Спыніў працу 7 лютага 2025 года, неўзабаве пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
“Мы не ведаем, які аб’ём даных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ. Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэта памылка была маёй”, — паведаміў заснавальнік праекта Антон Матолька.
Блогер папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі ў бот інфармацыю. Некаторым з іх удалося эміграваць. У мінулым месяцы праваабаронцы паведамілі, што на той момант па справе “Беларускага Гаюна” прайшло не менш як 15 чалавек.
Пра масавыя затрыманні па гэтай справе паведамлялася 2 траўня. Паводле даных праваабаронцаў, у рамках крымінальных спраў абвінавачанні выстаўленыя паводле арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
3 чэрвеня стала вядома, што Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў Матольку да 20 гадоў пазбаўлення волі за “шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”. Суд таксама пастанавіў спагнаць з яго штраф у памеры 2.000 базавых велічыняў (84 тыс. рублёў), маёмасць блогера прададуць на аўкцыёне.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Хроніка палітычных рэпрэсій за 6 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



