Лукашэнка жадае “раўнапраўнага дыялогу” са Швецыяй, зноў апелюе да яе “досведу нейтралітэту”

6 чэрвеня, Позірк. На працягу многіх гадоў шведы, як і беларусы, “старанна захоўваюць прыродную і культурную спадчыну роднага краю, будуюць стабільную прававую дэмакратычную дзяржаву”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 6 чэрвеня народ Швецыі з Нацыянальным днём.
“На гэтым шляху да нядаўняга часу мы мелі добрыя вынікі двухбаковай супрацы”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Паводле слоў Лукашэнкі, “сёння, у перыяд глабальных трансфармацый, нязменнымі застаюцца галоўныя прыярытэты — захаванне навакольнага асяроддзя, павышэнне якасці жыцця і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі”.
Віншавальнік у чарговы раз выказаў надзею на тое, што “досвед ранейшага нейтралітэту Швецыі” дапаможа кіраўніцтву гэтай краіны вярнуцца да “раўнапраўнага і паважлівага дыялогу, да аднаўлення якога Беларусь заўсёды гатовая”.
У віншаваннях Лукашэнкі на адрас Швецыі ў 2023 і 2024 гадах ужо гучала тэза пра нейтралітэт. У 2023-м палітык выказваў шкадаванне, што “сыходзіць у нябыт гэтая палітыка Швецыі, якая магла б стаць выратавальным прыкладам для мноства краін у Еўропе і свеце”, а ў 2024-м нагадаў шведам, што “народ некалькі стагоддзяў аддаваў свой голас за мірнае нейтральнае развіццё сваёй дзяржавы”.
На палях “Форуму Касцюшкі” сёлета 4 лютага ў Гданьску (Польшча) кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская і яе намеснік Павел Латушка абмяркоўвалі са шведскім міністрам па справах ЕС Есікай Русенкранц пытанні прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці.
Прэс-служба АПК сцвярджала, што бакі “дамовіліся аб правядзенні прававых кансультацый для абмеркавання ўсіх магчымых міжнародных інструментаў, якія садзейнічаюць прыцягненню да адказнасці Лукашэнкі і яго акружэння”.


- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі па адной спробе незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

