ДПК фактычна абверг уласную інфармацыю пра прыпыненне Польшчай пропуску аўтобусаў з Беларусі (дапоўнена)

дададзеныя абзацы 5 і 6
6 чэрвеня, Позірк. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, на 10:00 6 чэрвеня ўезду з Беларусі ў Польшчу чакала 1.730 аўтамабіляў і 75 аўтобусаў.
“На працягу сутак кожную гадзіну яны (польскія памежнікі. — “Позірк”.) прапускалі 30 легкавушак і 2 аўтобусы”, — гаворыцца ў паведамленні, якое апублікавала раніцай прэс-служба ведамства.
Дзяржпагранкамітэт фактычна абверг распаўсюджаную ім жа напярэдадні інфармацыю пра тое, што польскі бок з 10:00 5 чэрвеня прыпыніў афармленне аўтобусаў, якія прыбываюць праз пункт пропуску Цярэспаль (Брэст).
Гэтае сцвярджэнне таксама абверглі беларускія незалежныя СМІ і прадстаўнікі Надбужанскага аддзела Памежнай аховы Польшчы, у падпарадкаванні якога знаходзіцца пункт у Цярэспалі. Апошнія заявілі, што перапынкаў у працы 5 чэрвеня не было.
Інфармацыя Дзяржпагранкамітэта абвяргаецца і беларускімі мытнымі органамі. У прыватнасці, паводле іх даных, “сутачная норма пункта пропуску “Брэст” складае 350 аўтобусаў у абодвух напрамках” і “за апошнія суткі польскія кантрольныя службы выканалі яе толькі на 35%”.
Зыходзячы з гэтага, польскі бок прыняў за 24 гадзіны больш за 120 аўтобусаў, то бок у сярэднім больш за 5 аўтобусаў за гадзіну. Таксама, паводле даных мытнага ведамства, апублікаваных праз 18 хвілін пасля інфармацыі пагранічнікаў, у чарзе на выезд з Беларусі знаходзілася 60 аўтобусаў, а не 75.
Уезду ў Літву на 10:00 чакала 140 легкавых аўтамабіляў, у Латвію — аніводнага, сведчаць даныя Дзяржпагранкамітэта. Што да грузавога транспарту, то самыя вялікія чэргі — 530 і 340 аўтамабіляў — зафіксаваныя ля пунктаў пропуску Беняконі (Шальчынінкай) і Каменны Лог (Мядзінінкай) адпаведна.
Уезду ў Латвію чакала 180 грузавікоў, у Польшчу — аніводнага.
19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (з беларускага боку — Урбаны). Адзіным дзейным пунктам пропуску на мяжы дзвюх краін застаўся пункт Грыгароўшчына (Патэрніекі).
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Цвярячус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства6 чэрвеня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+