Адзін чалавек загінуў, чатыры сур’ёзна траўмаваныя ў выніку аўтааварыі ў Брэсцкай вобласці

7 чэрвеня, Позірк. Адзін чалавек загінуў, чатыры траўмаваныя ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася каля поўдня 7 чэрвеня на 239-м кіламетры дарогі М1/Е30 (Брэст — Мінск — мяжа РФ) у Баранавіцкім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі ведамства, 55-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці за рулём аўтамабіля “Лада” накіроўваўся ў напрамку сталіцы.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, <…> выконваючы манеўр развароту з крайняй правай паласы, не саступіў дарогу аўтамабілю “Лада”, які рухаўся ў спадарожным напрамку па левай паласе, пад кіраваннем 19-гадовага жыхара Расійскай Федэрацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Кіроўца, які зрабіў няўдалы манеўр, загінуў, дваіх яго пасажыраў — 46-гадовую жанчыну і 13-гадовага хлопчыка — даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання. У бальніцу таксама павезлі кіроўцу другой “Лады” і яго 40-гадовага пасажыра.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр медрэагавання паведаміла, што ўсіх пацярпелых пасля агляду спецыялістамі брыгад хуткай дапамогі накіравалі ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу.
“Да гэтага часу ўсім пацярпелым зробленыя абследаванні, праведзеныя агляды спецыялістамі. Двое пацярпелых з дыягнаставанай палітраўмай шпіталізаваныя ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Стан іх ацэньваецца як цяжкі. Кіроўца другога аўтамабіля і дзіця 2011 г.н. з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізаваныя ў аддзяленне нейрахірургіі, абодва сярэдняй ступені цяжкасці. Пацыентам зробленыя ўсе неабходныя дыягнастычныя мерапрыемствы, аказваецца дапамога”, — апісала сітуацыю ведамства.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка пра заявы Келага: У тым, што ўдалося зацікавіць амерыканскую адміністрацыю і Трампа палітвязнямі, наша супольная заслугаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУкраінскія дзеці, якіх перапраўляюць у Беларусь, вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі — Дзярждэп ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаПакуль ніякага рашэння па санаторыі Belorusija ў Юрмале не прынята — дырэктар цэнтра па аздараўленніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаВыручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 22%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАмаль штодзень у Беларусі ад раку шыйкі маткі памірае адна жанчына, хвароба "маладзее" — анколагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў Беларусь купіла тавараў амаль на 3,8 млрд долараў больш, чым прадалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 29,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+