Кіраўніцтва в’етнамскай правінцыі Кханьхоа хоча адпраўляць мясцовых жыхароў працаваць у Беларусь

7 чэрвеня, Позірк. Кіраўніцтва в’етнамскай правінцыі Кханьхоа (паўднёвая частка цэнтральнага рэгіёну) зацікавілася беларускім рынкам працы, вынікае з паведамлення “Электроннай газеты Кханьхоа” (Báo Khánh Hòa điện tử; афіцыйны інтэрнет-партал мясцовых уладаў).
Паводле інфармацыі гэтага рэсурсу, супраца ў працоўнай сферы сярод іншага абмяркоўвалася 7 чэрвеня на сустрэчы беларускага амбасадара Уладзіміра Баравікова і прадстаўнікоў генеральнага консульства ў Хашыміне з першым намеснікам старшыні Народнага камітэта правінцыі, членам палітбюро правінцыйнага камітэта Кампартыі В’етнама Ле Хыу Хоангам.
Адзначаецца, што намеснік кіраўніка правінцыі прапанаваў беларускім гасцям “сумесна абмяркоўваць і абменьвацца інфармацыяй пра патрэбы Беларусі ў працоўнай сіле і ўмовах найму, каб рабочыя з Кханьхоа маглі працаваць у Беларусі”.
Ле Хыу Хоанг заявіў, што “правінцыя Кханьхоа вызначаная як міжнародны цэнтр паслуг і марскога турызму”, а таксама “як пункт росту, вядучы цэнтр краіны ў галіне марской эканомікі, высокатэхналагічнай прамысловасці, навукі і тэхнікі, інавацый, падрыхтоўкі кадраў і надання якасных медыцынскіх паслуг”.
Чыноўнік і партыйны дзеяч, як паведамляецца, “выказаў спадзеў на ўсталяванне і развіццё сяброўскіх сувязяў, абмен інфармацыяй і арганізацыю абменных візітаў паміж правінцыяй Кханьхоа і рэгіёнамі Беларусі”.
“У галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця правінцыя разлічвае на садзейнічанне спадара Уладзіміра Баравікова ў прадстаўленні інвестыцыйнага патэнцыялу, пераваг і асаблівых механізмаў Кханьхоа беларускім інвестарам, а таксама ва ўсталяванні сувязяў і развіцці супрацы ў турызме, фінансах, гандлі, лагістыцы, адукацыі і падрыхтоўцы кадраў, развіцці гарадоў, харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, машынабудаванні, энергетыцы, інфармацыйных тэхналогіях, сельскай гаспадарцы з выкарыстаннем высокіх тэхналогій”, — адзначае “Электронная газета Кханьхоа”.
У сваю чаргу Баравікоў, паводле інфармацыі партала, прапанаваў Кханьхоа патэнцыйнага партнёра — Гомельскую вобласць, якая “забяспечвае больш за 20% прамысловай вытворчасці краіны, каля 15% сельскагаспадарчай прадукцыі, 15% аб’ёму будаўнічых і мантажных работ, 12% рознічнага тавараабароту і больш за 12% экспарту”. Дыпламат “выказаў спадзеў на атрыманне зваротнай сувязі” ад кіраўніцтва в’етнамскай правінцыі, каб “у далейшым можна было пачаць падпісанне пагаднення аб супрацы”.
“Наконт адкрыцця прамых авіярэйсаў з Беларусі ў Кханьхоа спадар Баравікоў адзначыў, што цяпер працягваецца праца па ліквідацыі існых перашкод, і правінцыя Кханьхоа можа супрацоўнічаць з адпаведнымі органамі В’етнама для садзейнічання паскарэнню неабходных працэдур, каб у далейшым падпісаць адпаведны пратакол пра намеры”, — гаворыцца ў паведамленні.
11 красавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з пакістанскім прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам заявіў, што Мінск і Ісламабад дамовіліся выпрацаваць механізм для прыезду ў Беларусь працоўных мігрантаў з Пакістана. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць на працу 100–150 тыс. адмыслоўцаў з гэтай краіны: “Тых галін, пра якія мы папросім”. “Кіраўніцтва Пакістана дапаможа нам падабраць такіх людзей”, — заявіў спікер.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. У лютаўскай справаздачы групы незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло з’ехаць да 600 тыс. чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства6 чэрвеня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства