У дачыненні да грамадзянкі Беларусі складзены адміністрацыйны пратакол за спробу ўвозу без дэкларавання 22 тыс. долараў
9 чэрвеня, Позірк. Адміністрацыйны пратакол складзены ў дачыненні да грамадзянкі Беларусі, якая спрабавала ўвезці ў краіну без дэкларавання 22 тыс. долараў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Жанчына прыбыла ў Беларусь з Паўночнага Кіпра авіярэйсам праз Стамбул. Адзначаецца, што пры праходжанні мытнага кантролю ў Нацыянальным аэрапорце Мінск яна прад’явіла толькі 6.600 долараў і 3.000 турэцкіх лір (каля 77 долараў).
У аэрапорце пасажырка “прайшла па зялёным калідоры, тым самым заявіўшы аб адсутнасці тавараў, якія падлягаюць дэклараванню”, гаворыцца ў паведамленні, “супрацоўнікі мытні перанакіравалі грамадзянку ў чырвоны калідор для ажыццяўлення кантролю”.
ДМК звяртае ўвагу, што незадэклараваныя грошы “былі схаваныя ад мытнага кантролю цікавым спосабам: загорнутыя ў фальгу і схаваныя ўнутры упаковак з жаночымі гігіенічнымі сродкамі”.
Адміністрацыйны пратакол складзены паводле ч. 2 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне перамяшчаемых праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза фізічнымі асобамі наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй незадэклараваных наяўных грашовых сродкаў або без канфіскацыі.
22 траўня ДМК паведамляў, што 33-гадовы грамадзянін Беларусі, пасажыр рэйсавага аўтобуса Познань — Гомель, спрабаваў увезці без дэкларавання каля 42 тыс. долараў у эквіваленце. У дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 228 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў).

- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваБольш за 80 устаноў адукацыі патрабуюць мадэрнізацыі сістэм пажарнай бяспекі — МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваПраблему недахопу кадраў Мінадукацыі вырашае павышэннем нагрузкі на настаўнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа год колькасць рынкаў у Беларусі зменшылася на 3,1%, гандлёвых цэнтраў стала больш на 2,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКупалаўскі тэатр збіраецца праводзіць майстар-класы для гледачоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+