Украіна ўвяла санкцыі супраць генеральнага сакратара БЧК Шаўцова

10 чэрвеня, Позірк. Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненні да 46 фізічных і 9 юрыдычных асоб, адпаведную пастанову падпісаў 10 чэрвеня прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
Сярод іншых у санкцыйныя спісы Украіны ўключаны генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Дзмітрый Шаўцоў.
Раней ён неаднаразова ўхваляў расійскую ваенную агрэсію ва Украіне, абвінавачваўся ў датычнасці да вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Таксама Шаўцоў адзначыўся рэзананснымі заявамі пра размешчаную ў Беларусі расійскую ядзерную зброю.
За датычнасць да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей Шаўцоў быў уключаны ў 13-ы санкцыйны спіс Еўрасаюза. Пазней да гэтага пакета санкцый далучыліся Швейцарыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.
Таксама супраць Шаўцова санкцыі ўвялі ЗША, Аўстралія і Новая Зеландыя.
Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП) прыпыніла з 1 снежня 2023 года членства БЧК у арганізацыі, таму што ў Мінску не выканалі высунутае 3 кастрычніка 2023 года патрабаванне вызваліць з пасады генеральнага сакратара Шаўцова.

- Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 


