Жыхар Брэста загінуў у аўтамабільнай аварыі ў Баранавіцкім раёне

11 чэрвеня, Позірк. У выніку аўтамабільнай аварыі, якая здарылася ўвечары 10 чэрвеня ў Баранавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць), загінуў 34-гадовы жыхар абласнога цэнтра, вынікае з інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі.
Паведамляецца, што 44-гадовы жыхар Брэста за рулём аўтамабіля “Пежо” рухаўся па дарозе М1-Е30 (Брэст — Мінск — мяжа РФ) у бок свайго горада. Паводле папярэдняй інфармацыі, на 246-м кіламетры гэтай дарогі ён “не выбраў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля “Аўдзі”, што рухаўся наперадзе пад кіраваннем 34-гадовага жыхара Брэста, і здзейсніў з ім сутыкненне”.
“У выніку ДТЗ аўтамабіль “Пежо” выехаў на правую па ходзе руху абочыну, а аўтамабіль “Аўдзі” — у левую паласу для руху, дзе спыніўся, — адзначае УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама. — 37-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці, кіруючы аўтобусам “МАН” і рухаючыся па левай паласе руху, пры ўзнікненні перашкоды і небяспекі для руху, не прыняў меры да зніжэння хуткасці і здзейсніў сутыкненне з “Аўдзі”, пасля чаго апошні [аўтамабіль] загарэўся”.
“Кіроўца аўтамабіля “Аўдзі” загінуў. Высветлена, што ў салоне аўтобуса “МАН” знаходзілася 22 пасажыры. [Пацярпелая] у выніку ДТЗ 54-гадовая пасажырка аўтобуса пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчана. Узбуджана крымінальная справа”, — паведамляе ведамства.
Дзяржаўтаінспекцыя канстатавала, што бяспека на дарозе — гэта “пастаянная канцэнтрацыя, пільнасць і ўменне прадбачыць развіццё сітуацыі”. “Выконваючы бяспечную дыстанцыю, вы абараняеце сябе, сваіх пасажыраў і іншых удзельнікаў дарожнага руху ад трагічных наступстваў”, — падкрэсліла ДАІ.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДэфіцыту медыкаў няма, трэба рацыянальна выкарыстоўваць кадравы рэсурс — прадстаўніца Мінздароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка