Латушка заклікаў Чэхію падтрымаць высілкі, скіраваныя на расследаванне злачынстваў рэжыму Лукашэнкі

14 чэрвеня, Позірк. Падтрымаць урад Літвы і працу Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), скіраваную на расследаванне злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў, заклікаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік НАУ Павел Латушка на сустрэчы ў з намеснікам міністра замежных спраў Чэхіі Янам Марыянам у Празе.
Беларускі палітык, як паведаміла 14 чэрвеня прэс-служба АПК, закрануў тэму “фармавання агульнага падыходу сярод краін ЕС аб прыярэтызацыі расследавання экстратэрытарыяльных злачынстваў вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Беларусі ў рамках Міжнароднага крымінальнага суда” і перадаў чэшскаму боку “адпаведныя матэрыялы”.
Падчас сустрэчы, у якой таксама ўдзельнічала кіраўніца Офіса беларускіх дэмакратычных сіл у Чэхіі Крысціна Шыянок, абмяркоўвалася “ўнутрыпалітычная сітуацыі ў Беларусі, працяг рэпрэсій у дачыненні да беларускага грамадства з боку рэжыму Лукашэнкі”; “рост ціску на дэмакратычныя інстытуты, ініцыятывы і актывістаў”; “падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі і інстытутаў дэмсіл”; “падыходы да вызвалення палітвязняў”; “вынікі пасяджэння кансультатыўнай групы “Беларусь — ЕС” у Бруселі”; “падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да вайны і вучэнняў “Захад-2025”; “санкцыйная палітыка ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі”.
Як сцвярджае АПК, Марыян адзначыў, што урад Чэхіі “працягне ўзмацняць санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай дасягнення змен унутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі”.
Асобна чэшскі бок, паводле інфармацыі палітычнай структуры, “зацікавіла інфармацыя пра перабудову эканомікі Беларусі на ваенныя рэйкі”, а таксама пра “падрыхтоўку рэжыму Лукашэнкі да вайны”.
“Павел Латушка перадаў прадстаўніку Чэхіі даклад “Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымага ўступлення ў вайну на баку Расіі і рэкамендацыі па прадухіленні гэтага сцэнарыя”, падрыхтаваны НАУ”, — гаворыцца ў паведамленні.
Марыян, як сцвярджаецца, падкрэсліў “прынцыповую пазіцыю Чэхіі па падтрымцы дэмакратычных інстытутаў, якія працягваюць дзейнічаць у інтарэсах свабоды і дэмакратыі, змены сітуацыі ў Беларусі”. Паводле яго слоў, у Чэхіі існуе “панадпартыйная згода” па падтрымцы беларускіх дэмсіл, таму па выніках сёлетніх парламенцкіх выбараў палітыка Прагі ў гэтым плане “не павінна змяніцца”.
Латушка папрасіў “у выпадку ўвядзення санкцый прадугледжваць выключэнні, якія дазволяць ажыццяўляць разлікі фізічным асобам — грамадзянам Беларусі”, напрыклад, “для атрымання пенсій ці дапамогі”. Марыян, як сцвярджаецца, на гэта адказаў, што “Чэхія падтрымае дадзены падыход пры прымяненні санкцыйнай палітыкі”.
Прэс-служба МЗС Чэхіі, як і згаданы чэшскі чыноўнік, пра сустрэчу з прадстаўнікамі дэмсіл Беларусі не паведамляюць.
30 верасня 2024 года ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе матэрыялы пра “трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя Лукашэнкам і яго паплечнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Вільнюс патлумачыў сваё рашэнне тым, што больш не можа бяздзейнічаць.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+