На мяжы з Польшчай затрымалі “парушальніка з двума беспілотнікамі”, заяўляе Дзяржпагранкамітэт

17 чэрвеня, Позірк. “У раёне аднаго з садовых таварыстваў” на мяжы з Польшчай гродзенскія пагранічнікі 16 чэрвеня затрымалі грамадзяніна Беларусі, які, як сцвярджае Дзяржаўны пагранічны камітэт, “планаваў ажыццявіць супрацьпраўную дзейнасць”.
Дакладны раён, дзе гэта адбылося, не называецца.
“Убачыўшы вайскоўцаў, мужчына паспрабаваў схавацца ў лясным масіве, аднак гэта ў яго не атрымалася, — заявіла 17 чэрвеня ведамства. — Пры аглядзе мясцовасці пагранічнікі выявілі два беспілотнікі, 16 акумулятараў да іх і ноўтбук”.
Мужчыну даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай пагранічнай групы. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс “за парушэнне памежнага рэжыму і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы”. Адзначаецца, што яму пагражае да 15 сутак арышту і штраф да 100 базавых велічынь (да 4.200 рублёў).
1 красавіка 2024 года набыў моц указ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне альбо памежнай паласе з’яўляюцца парушэннем памежнага рэжыму і цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць (арт. 24.19 КаАП прадугледжвае штраф да 50 б.в. — да 2.100 рублёў).

У Воранаўскім раёне пагранічнікі і АМАП затрымалі мужчыну з беспілотнікам
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць бальнічных арганізацый зменшылася на 35% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка