У Варшаве беларус лёгка параніў мужчыну падчас стральбы з лука, матэрыялы накіраваныя ў пракуратуру
17 чэрвеня, Позірк. Паліцыя Варшавы затрымала беларуса, які выпадкова параніў чалавека падчас стральбы з лука, паведаміла 17 чэрвеня акружная камендатура паліцыі раёнаў Бялаленка, Прага-Поўнач і Таргувек.
Паведамляецца, што 13 чэрвеня каля 19-й гадзіны адзін з паліцэйскіх патрулёў “пасля атрымання паведамлення пра тое, што ў парку на вул. Струмыкова мужчына страляе з лука, убачыў на месцы здарэння 45-гадовага мужчыну, параненага ў калена”.
Пацярпелы “растлумачыў, што сядзеў на лаўцы ў парку насупраць мужчыны, які страляў з лука па мішэні”: “Раптам адна са стрэл трапіла яму ў калена. Сведка, які аказаў яму дапамогу, заявіў, што быў упэўнены, што гэта “цацачны” набор”.
Аднак пасля таго, як паліцэйскія выклікалі на месца здарэння медыкаў, “тыя вырашылі, што пацярпелага неабходна даставіць у бальніцу”. “Там высветлілася, што траўмы аказаліся несур’ёзнымі. Аднак сітуацыя была вельмі небяспечнай і магла скончыцца вельмі трагічна”, — лічаць у камендатуры паліцыі.
Мужчынам, які страляў з лука, аказаўся 34-гадовы грамадзянін Беларусі, які быў затрыманы. Паведамляецца, што “супрацоўнік паліцыі агледзеў месца здарэння і канфіскаваны камплект для стральбы з лука”. Супрацоўнікі дапыталі пацярпелага і сведкаў. Сабраныя па справе матэрыялы накіраваныя ў акружную пракуратуру раёна польскай сталіцы Прага-Поўнач.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка